|
Wednesday, 07 December 2011 |
|
У нядзелю, 11 сьнежня на Мангэтане адбудзецца мітынг пратэсту супраць перасьледу апазыцыі й панаваньня дыктатуры Лукашэнкі ў Беларусі. У гэтыя часы, калі рэжым кідае за краты праваабаронцаў і выкарыстоўвае палітвязьняў як разьменную манэту ў сваіх брудных справах, ламаючы лёсы і здароўе людзей, мы выйдзем сказаць сваё "Не !" дыктатуры, і выкажам салідарнасьць з усімі ў Беларусі, хто змагаецца за вольную Бацькаўшчыну. Мітынг пройдзе насупраць штаб-кватэры ААН на 1-й Эвэню пры 43-й вуліцы. Пачатак мітынгу а 12:00 апоўдні. Прыходзьце падтрымаць дэмакратыю ў Беларусі ! |
|
|
Monday, 05 December 2011 |
|
4 сьнежня ў Хайлэнд Парку, што ў штаце Нью Джэрсі, адбылося ўшанаванне памяці Слуцкіх змагароў. |
|
|
Wednesday, 30 November 2011 |
|
У нядзелю 4-га сьнежня Беларуска-Амэрыканскае Адзіночаньне ў Нью-Джэрсі і Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі запрашаюць беларусаў Амэрыкі аддаць належнае героям Слуцкага Збройнага Чыну. Ў праграме мерапрыемстваў: божая літургія і паніхіда па загінулых, наведваньне помніка загінулым героям, дакумэнтальны фільм ды мастацкая выстава беларускix мастакoў. |
|
|
Thursday, 23 June 2011 |
|
3-га ліпеня, у гэтую нядзелю, адбудзеца архіерэйская літургія, якую адслужыць Ўладыка Серафім. |
|
|
|
|
Thursday, 23 June 2011 |
19 (6) чырвеня 2011 г., у Нядзелю Ўсіх Сьвятых, за Сьвятой Літургіяй у Катэдральным Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў г. Нью-Ёрку (ЗША) адбылася хіратонія Архімандрыта а. Сэрахвіма (Чыкіты) у Япіскапа Віленскага і Нью-Ёркскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. У суботу пасьля Вячэрняе Службы адбылася нарачэньне ў япіскапа.
|
|
|
Thursday, 02 June 2011 |
|
Уначы з 18-га на 19-е чэрвеня беларусы Нью-Ёрка ды навакольля зьбяруцца разам, каб адзначыць Купальле. |
|
|
Wednesday, 18 May 2011 |
|
14 траўня ў беларускай частцы Нью-Джэрсі – у Хайлэнд Парку - адбыўся канцэрт гурта Vertex. Інтэрнацыянальная каманда музыкаў выканала вядомыя кампазыцыі беларускіх груп, а таксама шэраг сваіх твораў. Гэтым мерапрыемствам было абвешчана адкрыцьцё беларускага летняга сэзону. |
|
|
Saturday, 07 May 2011 |
|
14 траўня, а 6-й ўвечары, Хайлэнд Парк, Нью-Джэрсі - канцэрт “Зорна-паласаты жывы беларускі гук” у выкананьні гурта Vertex. |
|
|
Sunday, 27 March 2011 |
|
27 сакавіка ў Нью-Брансьвіку, штат Нью-Джэрсі, прайшло ўрачыстае сьвяткаваньне Дня Волі. Беларусы Амэрыкі сабраліся, каб адзначыць 93-я угодкі Дня Незалежнасьці Беларусі. |
|
|
Saturday, 19 March 2011 |
|
У нядзелю 20 сакавіка беларусы Амэрыкі будуць гукаць вясну. Ветліва запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у традыцыйным беларускім абрадзе. |
|
|
Saturday, 12 March 2011 |
|
Набліжаецца цудоўная нагода для ўсіх беларусаў замежжа сустрэцца разам ды адзначыць найвялікшае нацыянальнае сьвята ў кампаніі землякоў - Дзень Волі. Урачыстыя мерапрыемствы ў паўднёва-усходняй частцы ЗША адбудуцца ў нядзелю 27-га сакавіка. |
|
|
Friday, 11 March 2011 |
|
20-гадовая Наста Палажанка стала першай беларускай, узнарагоджанай прэстыжнай Міжнароднай жаночай прэміяй за мужнасць, якую Дзяждэпартамент ЗША прысуджае штогод 10-ці жанчынам розных узростаў і нацыянальнасцяў. Цырымонія ўзнагароджання прайшла 8 сакавіка ў Вашынгтоне. |
|
|
Thursday, 10 March 2011 |
|
На працягу пяці дзён у Манхэтэне будуць паказваць фільмы незалежных аўтараў постсавецкай прасторы. У суботу 19-га а 5-й гадзіне адбудзецца паказ і двух беларускіх стужак. |
|
|
Sunday, 20 February 2011 |
|
У Ню-Ёрку 19 лютага роўна праз 2 месяцы пасьля жудасных падзей на цэнтральных вуліцах сталіцы Беларусі, прайшла акцыя ў падтрымку палітвязняў. |
|
|
Tuesday, 15 February 2011 |
|
У суботу 19-га лютага а другой гадзіне (2 pm) дня у Нью-Ёрку насупраць галоўнага офісу ААН будзе праведзена акцыя падтрымкі беларусаў, хто працягвае знаходзіцца за кратамі і перасьледуецца рэжымам. |
|
|
Tuesday, 18 January 2011 |
|
У гэтую сераду 19 студзеня ў Нью-Ёрку беларускі "Свабодны тэатр" разам Amnesty International ды Public Theater сумесна правядуць акцыю пратэсту "Свабодная Беларусь" - "Free Belarus". У акцыі прымуць удзел прадстаўнікі тэатральнай супольнасьці Нью-Ёрку. |
|
|
Tuesday, 07 December 2010 |
|
1-2 сьнежня 2010 група беларускіх выпускнікоў Эўрапейскага Гуманітарнага Унівэрсітэта сустрэлася з прадстаўнікамі Амэрыканскага Савета па міжнароднай адукацыі з мэтай абмеркаваць будучыню асацыяцыі выпускнікоў у Паўночнай Амэрыцы. Мерапрыемства праходзіла ў сталіцы ЗША Вашынгтоне. |
|
|
Monday, 29 November 2010 |
|
27-28 лістапада з нагоды 90-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну і 100-гадовага юбілею Ларысы Геніюш ўрачыстыя мерапрыемствы прайшлі ў беларускім асяродку штата Нью-Джэрсі. |
|
|
Monday, 15 November 2010 |
|
27 лістапада сёлета прыпадае 90-я гадавіна Слуцкага Збройнага Чыну - антыбальшавіцкага паўстаньня, якое пачалося на Случчыне, калі беларускія людзі падняліся на абарону ідэалаў Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). |
|