|
Беларускі інтэрнэт хутка чакаюць цяжкія часы, бо рукі дзяржаўнай машыны дацягнуліся і да гэтага апошняга астраўка волі ў Беларусі. "Анархію ў інтэрнэце трэба спыняць", - заявіў беларускі дыктатар сустракаючыся з сваімі «ручнымі» журналістамі ў рэдакцыі «Савецкай Беларусі». Ён прызнаў, што: "… беларуская дзяржава ў інтэрнэце прысутнічае малаважна. Сярод дзяржаўных сайтаў няма ні аднаго з аўдыторыяй больш 5 тыс. карыстачоў". І панаракаў, што: "Калі пачытаць, што там публікуюць, то мы маем масавы рупар - нават не апазіцыі, а рупар варожых нам галасоў і дзяржаў. Тое, што наша апазіцыя стала іх рупарам - гэта факт". БТ падхапіла эстафету, паказваючы сумнеўныя рэпартажы пра інтэрнэт і вядучы «Сеткавыя войны», суд судзіць сайт адной з партыяў за распаўсюджванне ўвогуле праўдзівых звестак пра сына Козіка, псеўда-парламент гатовы прыняць рэпрэсіўнае заканадаўства ўжо гэтай увосенню…
Як вы ўсё ведаеце, канкураваць беларуская дыктатура не жадае і не можа, ёй бліжэй такія паняцці як забараніць, ліквідаваць, абмежаваць або рэпрэсаваць. Гэта чакае і ўвесь нелаяльны ўладам грамадска-палітычны Байнэт, калі ён своечасова не кансалідуецца і не дасць адпор чарговай самаўпраўнасці ўлад. Вы успомніце, як дужаліся з моладдзю і прэсай, з незалежнымі назіральнікамі, іх на падставе ізноў прынятых законаў, якія супярэчаць разумнаму сэнсу, саджалі ў турмы і слалі на лесапавал. Вы успомніце барацьбу сістэмы з мультыкамі…
Мы не жадаем такога лёса для адмінаў і аўтараў Байнэту, для яго актыўных карыстальнікаў форумаў і каментатараў. І у нас у адрозненні ад апазіцыі або незалежнай прэсы ёсць вялікі шанец перамагчы бо ў віртуальнай прасторы ўлада слабая а мы моцныя, мы разумней і нас больш, яны бязглуздзей і гэта чужая для іх серада. Трэба толькі быць разам.
Беларускі моладзевы рух Амерыкі (www.belmov.org), Інтэрнэт-супольнасць Трэці Шлях (www.3dway.org), і нашы партнёры па Маніфесце “Разам да Перамогі!” (www.peremen.info) прапаноўваюць усім жадаючым далучыцца да кампаніі “Супраць кантролю і цэнзуры ў Байнэце”. Гэта цалкам нефармалізаваная ініцыятыва, якая прадугледжвае правядзенне серыі масавых акцый у Байнэце ў плыні восені 2007 года, калі ў псеўда-парламенце Беларусі будзе разгледжаны патэнцыйна рэпрэсіўны для Байнэту закон аб СМІ. Першую акцыю мы прапаноўваем правесці ў дзень нараджэння дыктатара з Шклова які часова жыве у Менску, 30 жніўня з мэтай прадэманстраваць нашу салідарнасць і абсурднасць ідэі кантролю над інтэрнэтам. Мы павінны выклікаць рэзананс у прэсе і грамадскай думцы Беларусі і краін суседзяў, каб быць пачутымі.
Мы прапаноўваем кожнаму жадаючаму сайту далучыцца, усталяваўшы на адзін дзень 30 жніўня ў сябе на сайце адмысловая ўбудова, які адчыняе пры загрузцы яго першай старонкі на кароткі час банэр з інфармацыяй аб праблеме і нашым салідарным дачыненні да яе. Банэр і механізм прывязкі да сайта практычна гатовы.
Тыя, хто зацікаўлены, звяжыцеся з намі па пошце
Гэты адрас e-mail абаронены ад спам-ботаў. Каб убачыць яго, у Вас павінен быць уключаны Java-Script
,
Гэты адрас e-mail абаронены ад спам-ботаў. Каб убачыць яго, у Вас павінен быць уключаны Java-Script
або скайпу: zmicer_traecki, pavelmor для атрымання дадатковай інфармацыі, інструкцый і ўбудовы Просьба да ўсіх максімальна шырока распаўсюдзіць гэтае паведамленне сярод знаёмых і сяброў. Ініцыятыўная група кампаніі супраць цэнзуры і кантролю ў Байнэце |