website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Малебен за ўсю беларускую моладзь Адправіць на e-mail
Monday, 06 August 2007
5 жніўня  2007 году,  у  нядзелю, Саборы  Сьвятога  Кірылы   Тураўскага, ў Брукліне, ЗША адбылася  Сьвятая  Літургія,  якую  адправіў пратаярэй   айцец  Пятро. У  канцы  Літургіі  царкоўны  хор  і ўсе   прысутныя  на  набажэнстве  выканалі  рэліґійны гімн на  словы  Н. Арсеневай   "Магутны  Божа".

 

Магутны Божа! Уладар сусьветаў, 

Вялікіх сонцаў і сэрц малых,

Над Беларусяй, ціхай і ветлай

Рассып праменьні Свае хвалы.

 

Дай спор у працы, будзённай, шэрай.

На хлеб штодзённы, на родны край.

Павагу, сілу і веліч веры

У нашу праўду, у прышласьць - дай.

 

Дай урадлівасьць жытнёвым нівам,

Учынкам нашым пайшлі ўмалот.

Зрабі свабоднай, зрабі шчасьлівай

Краіну нашу і наш народ!

 

Па  заканьчэньні  Літургіі  быў  адпраўлены  Малебен   за   ўсю  беларускую  моладзь,  якая  змагаецца  за  незалежнасьць   нашай  Бацькаўшчыны.

Ва ўмовах жорсткага таталітарнага рэжыму моладзь Беларусі падвяргаецца найбольш ганебнаму пераследванню за любоў да сваёй Радзімы, сваіх сьвятых нацыянальных сімбалаў бел-чырвона-белага сьцягу ды герба Пагоні, сваёй роднай беларускай мовы... Маладыя людзі, якія хочуць каб іхняя краіна адпавядала міжнародным цывілізаваным стандартам дэмакратыі, найбольш церпяць ад дыктатуры. Іх падвяргаюць зьбіццю, сажаюць у турмы…

 

Жыве Белрусь !!!

 

 

  Ліна  Сагановіч

 

 

 

 

 

Відэа 01 - Алілуя 
 
Відэа 02 - Магутны Божа  
 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг