|
ЗАПРОСІНЫ. Малебен за беларускую моладзь. |
|
|
Tuesday, 31 July 2007 |
5 жніўня, 2007 году, у нядзелю, у Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага, ў Брукліне, ЗША адбудзецца Малебен за беларускую моладзь, якая змагаецца за незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны.
Тым больш, што ва ўмовах жорсткага таталітарнага рэжыму моладзь Беларусі падвяргаецца найбольш ганебнаму пераследванню за любоў да сваёй Радзімы, сваіх сьвятых нацыянальных сімбалаў бел-чырвона-белага сьцягу ды герба Пагоні, сваёй роднай беларускай мовы...Маладыя людзі, якія хочуць каб іхняя краіна адпавядала міжнароднм цывілізаваным стандарам дэмакратыі, найбольш церпяць ад дыктатуры. Іх падвяргаюць зьбіццю, сажаюць у турмы…
Прыходзьце самі ды клічце з сабой сяброў на набажэнства, якое пачнецца а 10 гадзіне раніцы, прыміце ўдзел у агульнай малітве за беларускую моладзь, бо вялікая сіла малітвы.
,,Госпадзе, збяры сваіх у Сьвятую Царкву І збаў іх ад лукавага ,,
Ліна Сагановіч |