|
Wednesday, 20 June 2007 |
Беларускі Маладзёвы Рух Амэрыкі працягвае распавядаць пра беларускамоўныя web-сайты, распрацаваныя тэхнічным аддзелам Беларускага Маладзёвага Руху Амэрыкі ці якія дзейнічаюць пры яго дапамозе.
Мы, сябры Беларускага Маладзёвага Руху, прадстаўляем з’яднанне беларускай моладзі ў ЗША. Адной з нашых галоўных мэт з’яўляецца з’яднаньне і падтрымка беларускай моладзі ў ЗША, а таксама стварэнне незалежнага беларускага інтернэту, спрыяньне разьвіцьцю дэмакратыі і правоў чалавека на Беларусі, распаўсюджваньне праўдзівай інфармацыі аб жыцьці беларусаў сьвету.
Сярод ужо існуючых сайтаў ёсьць менавіта такія, што даносяць праз сусветную сець праўдзівую інфармацыю пра падзеі на Беларусі і ў сьвеце (паводле сайтаў Еўрапейскае Радыё для Беларусі, belradio.fm; Радыё Свабода, svaboda.org; Газета Пагоня, pahonia.promedia.by; Наша Ніва, nn.by; Польскае радыё для замежжа, polskieradio.pl; Асамблея НДА, belngo.info; Радыё Рацыя, racyja.com; saligorsk.org і інш.), у розных сферах ад палітыкі да эканомікі і культуры. Мова ідзе пра незалежны інфармацыйны партал prauda.org .
Наведвальнікі prauda.org. заўседы чытаюць апошнія навіны і падзеі, цікавыя артыкулы і каментарыі, акрамя таго маюць магчымасць падпісацца на рассылку навін, што будзе дасылацца на e-mail скрынкі амаль штодзень. Існуе таксама архіў навін ад сакавіка 2006 года, востры форум на шматлікія тэмы.
На сайце працуюць дзьве мовы: беларуская і ангельская, што істотна пашырае веды пра Беларусь і беларусаў зацікаўленай англамоўнай часткі наведвальнікаў інфармацыйнага партала. Выпадковага наведвальніка зацікавяць спасылкі на іншыя не меньш важныя сайты беларускіх гарадоў, адзелаў Маладога Фронта, газэт і часопісаў, маладзевых арганізацый і партый. Сталыя карыстальнікі с прыемнасьцю пазнаёмяцца з артыкуламі ўжо добра вядомых аўтараў.
Незалежны інфармацыйны партал prauda.org. не з’яўляецца сайтам выключным ці вынятковым ў сеці Іnternet, падобных парталаў есьць шмат. Але для адраджэньня Беларусі ён адагрывае значную ролю: ён адзін з нешматлікіх сайтаў, што нясе ПРАЎДУ.
Сябры Беларускага Маладзёвага Руху жадаюць prauda.org. посьпехаў і якаснага існаваньня на карысьць Беларусі, а таксама заклікаюць маладых сэрдцам беларусаў на ўсім сьвеце далучацца да вялікага руху адраджэньня, часткай якога з’яўляемся і мы, Беларускі Маладзёвы Рух Амэрыкі.
Падрыхтавала Вольга Полька |