website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Расейскі імпэрыялізм згіне, Беларусь пераможа Адправіць на e-mail
Wednesday, 17 January 2007
Маладыя сябры! Падтрымліваю ваш пратэст супраць антыбеларускай палітыкі Расеі і вашыя дзеяньні ў змаганьні з прамаскоўскім рэжымам на Беларусі. Дванаццаць гадоў антыбеларускай палітыкі і дыктатуры не праходзяць бяссьледна. Наша Бацькаўшчына Беларусь апынулася ў цяжкім стане. Гэта імкнецца скарыстаць цяпер група ўлады ў Маскве. Усе гады прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі нішчыў нашу культуру, мову, асьвету, адукацыю і, улягаючы расейцам, прывязваў нашу эканоміку і гандаль да адной краіны – да Расеі. Зьдзейсьнена злачынства супраць нацыі. Гэта стараецца скарыстаць Расея, каб разваліўшы нашу эканоміку, захапіць Беларусь і пад выглядам стварэньня новай дзяржавы прадоўжыць панаваньне існуючай гэбоўскай групы ўлады ў Расеі (праз новыя выбары ў новым суб’екце імпэрыі).

Расея працягвае грубую палітычную агрэсію супраць нашай краіны. Яна зламала, падпісаныя ёй, Вялікабрытаніяй, Беларусяй і ЗША, прынцыпы Будапэшцкага Мэмарандуму 1994 году аб гарантыях суверэнітэту Беларусі пасьля дабраахвотнага адмаўленьня нашай краіны ад ядзернай зброі.

Але памятайма, што рэальна абараніць свабоду і незалежнасьць Беларусі і рэальна змагацца супраць агрэсіі могуць толькі самыя беларусы. Ад нас найперш залежыць воля і свабода Бацькаўшчыны. І калі ўзьнікла пагроза яе існаваньню, то трэба скарыстаць усе магчымасьці ў змаганьні з імпэрыяй зла і перамагчы небясьпеку.

Адчуйма нашу сілу і салідарнасьць! Заўважце, што прамаскоўскі рэжым баіцца сьведамасьці народа, сілы і салідарнасьці беларускай моладзі. Таму ён перашкаджае ёй вучыцца і працаваць, таму ён без прычыны кідае маладых беларусаў за краты, як гэта зрабіў з Зьмітром Дашкевічам, адпраўляе маладых на “хімію”, палохае і зьневажае. Але тыя, што зьдзекваліся над Дашкевічам не пазьбегнуць адказнасьці.

Ня трэба баяцца тых, што баяцца нас. Мацуйма і яднайма нашыя сілы! Шануйма нашу вялікую і прыгожую беларускую мову і наш вялікі беларускі народ! Памятайма нашу магутную гісторыю і моц нашага Вялікага Княства! Хай веліч продкаў, якія ніколі не стаялі на каленях (як маскаль перад Альгердам, ці масква перад манголамі) – хай веліч продкаў натхняе нашу моладзь.

Мы ўсе, беларусы, мусім абараніць нашу Беларусь і нашу волю. І мы абаронім яе.

Жыве Беларусь!

Слава героям!


Зянон Пазьняк

18-20 студзеня 2007 г.

 
< Папяр.





Бясплатны хостынг