website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Справаздача дзейнасьці Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі за год 2006-2007 Адправіць на e-mail
Monday, 26 March 2007
25 сакавіка 2006 году будучыя сябры Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі ў першыню самастойна арганізавалі дэманстрацыю ля будынку прадстаўніцтва РБ пры ААН у Нью Йорку каб падтрымаць беларусаў, што змагаюцца за свабоду на радзіме. Салідарнасць з пікетоўцамі выказаў Спадар Антон Шукелойць, старшыня і заснавальнік БАЗА, які прысутнічаў на пікеце.  Уражаныя самаахвяраваньнасьцю маладых, якія зладзілі намётавы гарадок на плошчы Каліноўскага ў Менску, згуртаваньне беларусаў, што і дагэтуль актыўна займаліся адраджэнскай справай ў замежжы, вырашылі стварыць моладзевы рух і накіраваць сваю працу на дапамогу моладзі на Беларусі, на зьядннаньне беларускай моладзі ў ЗША і на адраджэньне роднай мовы і культуры.

10 чэрвеня дзеля інфармаваньня грамадзкасьці аб дзейнасьці руху распачала дзейнасць афіцыйная старонка суполкі. (www.belmov.org)

18 чэрвеня з ініцыятывы сябраў руху была скончана праца над афіцыйным сайтам Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы - БАПЦ (www.belaoc.org)

Улетку было праведзена 2 пікеты пратэсту ля будынку расейскага кансуляту ў Ню-Ёрку. 9 красавіка адбыўся пікет супраць фальшывай інагурацыі дыктатара Лукашэнкі і падтрымкі яго рэжыму з боку Расеі. 9-га ліпеня быў праведзены пікет супраць антыбеларускай палітыкі Расеі й было выказана патрабаваньне разгляду Беларускага пытаньня ў часе сустрэчы ў вярхах краінаў Вялікая Сямёркі. Таксама улетку былі набытыя беларускія нацыянальныя сьцягі і зробленыя плакаты для правядзеньня дэманстрацыяў.

У ліпені Беларускі Моладзевы Рух разгарануў акцыю, накіраваную на ўздым хвалі беларускага адраджэньня ў сецевай інфармацыйнай прасторы. Мэтай акцыі зьяўляецца дапамога некамэрцыйным арганізацыям, рухам і проста сумленным людзям у стварэньні інтэрнэт-старонак, сайтаў і парталаў, якія павінны будуць выкарыстоўваць Беларускую мову як асноўную і спрыяць беларускай культуры. У рамках праграмы (на момант напісаньня справаздачы, 25 сакавіка 2007 года) аказана падтрымка ў стварэньні больш чым 40 беларускамоўных сайтаў, уключаючы сайты гарадоў, грамадзкіх арганізацыяў, партыяў, палітыкаў і іншых ініцыятываў.

2 верасьня Сябры Руху прынялі ўдзел ў 27-ай сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі якая адбылася ў Нью-Брансьвіку / Нью-Джэрсі. Пры падтрымцы сяброў Руху была зладжана мастацкая выстава ў якой прынялі удзел выдатныя беларускія мастакі. Удзельнікі сустрэчы ўбачылі творы Алеся Шатэрніка, Аляксея Марачкіна, Генадзя Драздова, Ягора Батальёнка, Ўладзімера Сулкоўскага і іншых. Упершыню грамадзтву была прадстаўлена скульптурная кампазыцыя - помнік Васілю Быкаву, які быў выкананы беларускім скульптарам і мастаком Алесем Шатэрнікам. Сябры Руху разам зь беларускай дыяспарай Амерыкі прыклалі шмат намаганьняў каб здабыць сродкі, зрабіць й прывесьці гэты помнік ў Нью-Ёрк. Гэты помнік зьяўляецца першым крокам ў Амэрыцы на шляху ўвекавечваньня памяці вялікага беларуса Васіля Ўладзімеравіча Быкава.

З 10 па 24 верасьня ў Музэі Сучаснага Рускага Мастацтва, што месьціцца ў Джэрсі-Сіці / Нью-Джэрсі, пры падтрымцы Маладзевага руху Амерыкі, прайшла мастацкая выстава, беларускага жывапісу. Нью-Йоркцы з цікавасьцю азнаёміліся з жывапіснымі творамі вядомых беларускіх мастакоў Алеся Марачкіна, Анатоля Бараноўскага, Ўладзіміра Сулкоўскага, Рыгора Батальёнка, Алеся Шатэрніка і яго дачкі Юліі, Генадзя Драздова...

2007 год:

20 студзеня Беларускім Моладзевым Рухам Амерыкі быў праведзены пікет супраць антыбеларускай палітыкі Расеі і ў падтрымку дэмакрaтыі на Беларусі. Акцыя ладзілася сумесна і ў падтрымку Маладога Фронту і іх зьняволенага лідэра Зьмітра Дашкевіча. Адначасова на Беларусі было праведзена шэраг акцыяў пратэсту ў Салігорску, Слуцаку, Любані, Старобіне і Старых Дарогах. Пікет ладзіўся каля расейскага кансуляту ў Нью Ёрку. У акцыі ўзялі ўдзел каля 20 сябраў БМРА зь Нью Ёрку, Нью Джэрсі, Пэнсільвэніі і штата Масачусэца.

27 студзеня Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі ахвяраваў тэлевізар «Мітсубісі» (45 цаляў па дыяганалі) для грамадскай залі Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага, у Брукліне.

18 лютага, у грамадскай залі Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага, у Брукліне, сябры руху зрабілі прэзэнтацыю фільма Юрыя Хашчавацкага «Плошча». Перад праглядам фільма быў зачытаны ліст Зьміцера Марчука, удзельніка падзеяў на плошчы Каліноўскага падчас выбараў у сакавіку 2006 года. Пасьля прагляду адбылося абмяркаваньне фільма, а таксама былі бясплатна распаўсюджаны DVD дыскі з фільмам.

25 сакавіка Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі правёў сьвяточную дэманстрацыю з нагоды 89-й гадавіны абвешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ля будынка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Йорку. Пасля дэманстрацыі, сябры руху наведалі банкет і канцэрт, прысьвечаныя 89-й гадавіне абвешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, якія ладзіліся Беларуска-Амэрыканскаім Задзіночаньнем ў Грамадзкай залі пры Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне.

Трэба адзначыць удзел сяброў Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі у рамонце і аднаўленьні царквы Святога Кірылы Тураўскага ў Брукліне і ў правядзеньні мастацкіх выставаў у Грамадзкай залі пры Саборы. Таксама на працягу усяго году ішла штодзённая тэхнічная падтрымка не урадавых арганізацыяў на Беларусі.

 

Belmov.org

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг