|
Дэманстрацыя з нагоды 89-й гадавіны абвешчаньня БНР ля ААН |
|
|
Sunday, 25 March 2007 |
|
25 сакавіка ля будынка ААН Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі зладзіў святочную дэманстрацыю прысвечаную 89-й гадавіне абвешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. На пікеце сабралося каля 40 чалавек якія прыехалі з розных куткоў Амэрыкі – Нью-Йорку, Нью-Джэрсі, Мэіна, Флорыды, Канэктыкута.
На пікеце выступіў старшыня Беларускага Народнага Фронту і лідэр Беларускага адраджэньня Зянон Пазьняк. Сп. Пазьняк павіншаваў усіх з вялікім святам, распавёў пра гісторыю стварэньня БНР, нагадаў пра сітуацыю на Беларусі і заклікаў моладзь да актыўнай барацьбы з прамаскоўсім рэжымам. Моладзь павінна прыкласці усе намаганьні дзеля таго каб захаваць ідэалы БНР. Потым выступіў вядомы Беларускі бард і паэт спадар Сяржук Сокалаў – Воюш. Ен павіншаваў усіх са святам, зачытаў некалькі адраджэнскіх вершаў і заклікаў моладзь да барацьбы. Сябры Беларускага Моладзевага Руху распавялі моладзі пра сваю дзейнасць і пра тое што магчыма зрабіць агульнымі намаганьнямі для дапамогі Бацькаўшчыне.
Жыве Беларусь!!!










|