|
Палітычная тыранія, уціск свабоды, усебаковы ўрадавы кантроль над жыцьцём грамадзянаў, і палітычнае ўмяшальніцтва ў ва ўсе сьферы сацыяльнай дзейнасьці лічацца ліхімі з’явамі ў новым 21-шым стагодзьдзі. Усё цывілізаваныя дэмакратычныя дзяржавы пагарджаюць такімі прыкладамі таталітарызму як у Кубе, дзе Фідэль Кастра, як галава дзяржавы, галава ўраду, першы сакратар камуністычнай партыі і галоўнакамандуючы ўзброеннымі сіламі, ў сакавіку 2003 года абвясьціў пра свой намер застацца ва ўладзе да канца жыцьця
Гістарычнае мінулае дыктатур дазваляе людзём лёкка назваць некаторыя краіны аўтарытарнымі. Для многіх здаецца немагчымым, што дыктатура магла закінуць свае зерні ва ўсходнюю Эўропу, у Беларусь, што была ў пераходным стане ад камунізму да рынкавай эканомікі. “Апошні Эўрапэйскі дыктатар” Аляксандр Лукашэнка зноў падцьвердзіў свой намер паўтарыць паводле Кубінскага сцэнара праз закрыцьцё краіны ад чужынцаў, зьнішчэньне незалежных сродкаў массавай інфармацыі, умацаваньне арміі і міліцыі, падвышэньне тэрмінаў пазбаўленьня волі для тых, хто выказвае апазіцыйныя ідэі.
Беларусь – краіна, што з усіх бакоў акружаная краінамі ў пераходным стане, палова зь якіх ужо пасьпяхова далучылася да Эўрапэйскака Саюзу. Беларусь – мост паміж дэмакратычным Захадам і Пуцінскай Расеяй, што накіроўваецца назад у каммунізм. Замкнутая паміж імі, Беларусь хіліцца да Расеі, што паабяцала Беларусі свае прыродныя рэсурсы па танным кошце. Пасьля 10-гадовага перыяду з пад’ёмамі і заняпадамі аб’яднаньня Беларусі з Расеяй паміж дзьвюма краінамі адбылася газавая вайна, калі абедзьве краіны прадэманстравалі ўпартасьць і адсутнасьць падтрымкі, мірнае суіснаваньне абедзьвух краінаў стала няпэўным. Абедзьве краіны зразумелі, што агульная цэнтралізацыя ўлады Масквой і Мінскам не прынясе карысьці для супрацоўніцтва і аб’яднаньня. Аднак, усё было іначай да 1994 года, калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады.
Сапраўды, пасьля таямнічай перамогі на прэзідэнскіх выбарах, A. Лукашэнка павярнуў ход разьвіцьця Беларусі. Ён пачаў са зьменаў у Канстытуцыі і заменай гістарычнага беларускага сьцяга і герба на савецкія. Ён умацаваў войска і міліцыю і прызначыў толькі сваіх людзей на галоўныя дзяржаўныя пасады. Ён узмацніў КДБ Сьцяпанам М. Сухарэнка і АМАПам начале з Зьміцерам Паўлючэнка. Нагадаю, што Зьміцер Паўлючэнка падазраецца ў стварэньні “эскадрону сьмерці”, што зьвязаны са зьнікненьнем людзей і забойствамі ў Беларусі. Аднак, афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі Беларусі абмалёўваюць Зьміцерам Паўлючэнка як героя і патрыёта, маючы на ўвазе тое, што Лукашэнка прыраўніваецца да Радзімы. Таксама, Аляксандр Лукашэнка асабіста ўзнагародзіў Паўлючэнку ордэнам “За службу Радзіме III ступені”, які звычайна даецца “вайскоўцам, асобам начальнiцкага i радавога складу... за адвагу i самаадданасць, праяўленыя пры выкананьнi воiнскага абавязку”. Руская Праваслаўная Царква, што сьледуе за Лукашэнкам, дала Паўлючэнку ордэн Князя Ўладдзімера. Усё вышэйзазначанае было зроблена з адной мэтай – стварыць страх. Праз умацаваньне сілавых структураў і прызначэньне “верных сабакаў” абараняць канфармізм ў Беларусі, Лукашэнка пачаў “чысткі”.
Ён пачаў з “чысткі” краіны, вынішчэньня сваіх аппанэнтаў і палітычных дысідэнтаў. Амэрыканскі і Эўрапейскія амбасадары былі высланыя з краіны; Беларускія візы падняліся ў кошце да $170 за адзіны ўезд у краіну, што разахвочвае падарожнікаў. Няма незалежных сродкаў масавай інфармацыі (у 2006 Беларусь была на 151-ым месцы па індэксе свабоды прэсы сярод 168 краінаў, Куба на 165-ым, Ірак на 154-ым, Расея на 147-ым, а Зымбабвэ – 140-ым паводле Рэпарцёраў бязь Межаў). Незалежныя рэпарцёры, што з’яўляюцца ў апазыцыі да Лукашэнка зьнікаюць ці іх забіваюць. Справа пра зьнікненьне фотакарэспандэнта Зьміцера Завацкага 7 ліпеня 2000 нікуды не прывяла, таксама як і сьмерці Веранікі Чаркасавай 20 кастрычніка 2004, якая апублікавала некалькі артыкулаў пра нелегальны гандаль сброяй паміж Аляксандрам Лукашэнка і Іракам Садама Хусэйна, ды журналіста Васіля Гроднікава з штодзённай ‘Народнай Волі’, цела якога знайшлі з прыкметамі ўшыбаў галавы 18 кастрычніка 2005 года. Амаль усе апазыцыйныя газэты былі зачыненыя ці забароненыя для публікацыі і распаўсюджваньня. Нават інтэрнэт знаходзіцца пад кантролем дзяржавы: апазыцыйныя вэб старонкі часта блякуюцца. Тэлефонныя лініі ў краіне праслухоўваюцца, таксама ня ўпэўненыя ўладальнікі мабільных тэлефонаў. “Добрыя” каналы БТ перадаюць толькі ідэалягічна-бяспечныя праграмы. Праграмы, што псуюць розумы людзей апазіцыйнымі навінамі, прыбраныя ці могуць быць паказаны толькі вельмі замаскіравана. У любым выглядзе вельмі небясьпечна ставіць пад пытаньне ўладу Лукашэнкі. Калі вы чыталі кнігу Джорджа Арвэла ‘1984’, то вы лепей зразумееце страх тых, хто ў Беларусі не такі як усе.
Усё нават яшчэ больш ускладнілася пасьля прэзідэнскіх выбараў, што адбыліся 19 сакавіка 2006 года, калі на апазыцыйных лідараў быў вялікі ціск і сродкі масавай інфармацыі ясна падзялілі грамадства на дзьве групы – “ворагі народа” і “правільныя людзі”. Многіх замежных журналістаў проста дэпартавалі ці адмовілі ім у візах для ўезду і нагляду за правядзеньнем прэзідэтскіх выбараў 2006 года. Прынамсі дзевяць журналістаў былі арыштаваныя і зьбітыя 2 сакавіка 2006 г. паліцыяй у цывільным, калі яны назіралі за зьбіцьцём і арыштам кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. Больш таго, Беларуская Ассацыяцыя Журналістаў (БАС) сьцьвярджае, што дзяржава прысьвяціла 89% часу вяшчаньня на канале ТБ ОНТ катдыдатам у прэзідэнты з 21 лютага 2006 года да 4 сакавіка 2006, пры гэтым катдыдаты ў прэзідэнты Мілінкевіч і Гайдукевіч былі зусім нават не ўзгаданыя, а Казулін атрымаў толькі 0, 4% усяго часу.
Перад выбарамі, напачатку сьнежня 2005 года, А. Лукашэнка мякка ўвёў новы артыкул Дыскрыдытацыя Рэспублікі Беларусь у Крымінальны Кодэкс Рэспублікі Беларусь, які павялічыў крымінальную адказнасьць за дыскрыдытацыю дзяржавы і адказнасьць за апазіцыйную дзейнасьць. Актыўная апазіцыйная дзейнасьць, распаўсюджваньне ўлётак, што дыскрыдытуюць гонар А. Лукашэнкі і прадстаўляюць палітычна “некарэктную” інфармацыю, і заахвочваньне людзей пратэставаць супроць дзяржаўнага ўрада караюцца арыштам і пазбаўленьням волі ад шасьці месяцаў да трох год. Нядаўні арышт юнага актывіста Маладога Фронту Артура Фінкевіча быў магчымы на падставе гэтага артыкула. 31-га студзеня 2006 года актывіст разам са сваім сябрам малявалі графіці “Мы хочам новага!” і “Достаў!”, што зьяўляюцца парушэньнем артыкула 339 частка 2 Крымінальнага Кодэксу (Злобнае хуліганства). Вынік відзявочны. Артур Фінкевіч адбывае 2-гадовы тэрмін у адной з Магілёўскіх турмаў і будзе вызвалены 9-го сьнежаня 2007 года. Што далей чакае маладога актывіста?
Дзейнасьць ад незарэгістраваных палітычных арганізацый стала асабістым злачынствам першай ступені для сп. Лукашэнкі. Не ведаючы што рабіць з маладымі мэтанакіраванымі актывістамі, што размаўляюць па-Беларуску і носяць традыцыйныя бела-чырвона-белыя сьцягі, А. Лукашэнка пабудаваў шмат турмаў каб разьмясьціць кожнага не-канфарміста. Першы, каго злавілі – Павал Севярынец, які адважыўся пратэставаць супроць фальсіфікацый падчас рэферэндуму ў лістападзе 2004 года. Што ж, Лукашэнка прыбраў ворага так далёка ад вачэй як толькі мог – ва ўсімі забытую вёску Малое Сітна Віцебскай вобласьці, дзе Павал усё яшчэ адбывае свай 2-гадовы тэрмін.
Зьміцер Дашкевіч, самы нелюбімы рэжымам малады лідар Маладога Фронту, неаднаразова быў арыштаваны і яму пагражалі прамымы фізычнымі расправамі. Здавалася, што нішто не напалохае актывіста, тады падчас закрытага судовага паседжаньня ён таксама атрымаў свой тэрмін у Шклоўскай турме толькі за тое, што ён ёсьць той хто ён ёсьць і што рабіў тое, што лічыў правільным для сваёй краіны. Ён стаў першым з Маладога Фронту, хто атрымаў 1 1/2 года крымінальнага прыгавора толькі за тое, што прадстаўляў Хрысьціянскіе прынцыпы для адраджэньня нацыянальнай ідэі Беларусі.
Самы іранічны лёс – у Аляксандра Казуліна, кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, які падчас аднаго з мерапрыемстваў прысьвечаных прэзідэнскім выбарам 19 сакавіка 2006 года нібыта справакаваў канфрантацыю паміж дэматстрантамі і міліцыяй тым, што наблізіўся да камандуючага афіцэра з кветкамі ў руцэ. Яго павалілі з ног, зьбілі і затым затрымалю. Вынік гэтага - зняволеньне на пяць з паловай гадоў за хуліганізм і правакацыю массавых беспарадкаў падчас падзеяў 25 сакавіка. Зараз яго лічаць “нявольнікам сумленьня”. “Нявольнік Сумленьня” – вызначэньне, што так глыбака ўвайшло ў штодзённае беларускае жыцьцё, стала кляссыфікацыяй канцэпцыі таго, хто мае пэўныя палітычныя погляды і жаданьні адносна Беларусі. “Нявольнік Сумленьня” – не канфарміст адносна палітычнага прамываньня мазгоў, найгоршы вораг Лукашэнкі, увасабленьне найвялікшага страху Лукашэнкі пра адлучэньне ад улады і сымбаль адраджэньня гістарычнага мінулага Беларусі.
Лукашэнка асабіста захоўвае канфармізм у Беларусі. Ён падбухторвае ідэалягічнае прамываньне мазгоў, каб пэўныя групы людзей не паўставалі. Студэнты, якія бяруць удзел у маладзёвых апазыцыйных арганізацыях выключаюцца з універсітэтаў. Прадпрыймальнікі змушаюцца плаціць бясконцыя падаткі і выплаты; сфэра прыватнага бізнэсу пастаянна прыціскаецца так, што прадпрыймальнікі вымушаны пераходзіць на дзяржаўныя працы. Рэлігійныя прадстаўнікі, акрамя расейскіх праваслаўных перасьледуюцца, іх пастаянна падпіхваюць адрачыся ад сваіх поглядаў. Здаецца, што усё, што бачыш ці чуеш у гэтай краіне – гэта кругласутачная прапаганда. Выбары былі бяз сумненьня сфальсіфікаваныя, але ў людзей ёсьць надзея прадэманстраваць сваю незадаволеннасьць існуючым рэжымам і паўстаць па украінскім прыкладзе.
Традыцыйна, людзі Беларусі вельмі пасыўныя і мірныя; ніколі не было канфлікту, што быў выкліканы Беларусьсю. Калі ёсьць такі здольны маніпулятар і аўтарытарны кіраўнік, які затуманьвае ўсё сваімі ідэямі і трымае ў рукох бяспеку людзей, людзі адчуваюць пагрозу для свайго мірнага існаваньня і маўчаць, каб не парушыць свой мір. Дык, дзе ж надзея? Вольга Берасьцейская |