|
Гадавіна Плошчы Каліноўскага |
|
|
Friday, 02 March 2007 |
19 сакавіка ў 20:00 на плошчы Каліноўскага ў Менску адбудзецца флэш-моб, мэта якога нагадаць грамадзтву пра тое, што адбывалася на цэнтральнае плошчы беларускае сталіцы год таму.
Гэтае кароткае мерапрыемства пройдзе ў фармаце флэш-моба пад назваю “Сыгнал”. Моладзь на працягу некалькіх хвілінаў дасьць “сігнал” аб тым, што беларускі народ як і год таму гатовы абараніць незалежнасьць сваёй краіны, што беларусы супраць пануючай у краіне дыктатуры. Трэба адзначыць, што мерапрыемства не зьяўляецца правакацыйнай палітычнай акцыяй перад Днём Незалежнасьці Беларусі, сьвяткаваньне якога адбудзецца 25 сакавіка ў 12:00 на цэнтральнае плошчы беларускае сталіцы. 19-га сакавіка, ва ўжо знакавы дзень найноўшае беларускае гісторыі моладзь узгадае пра тыя падзеі, што адбываліся год таму, зрабіўшы сыгнал:
Сыгнал Беларусі – час прачынацца! Сыгнал усяму сьвету – Беларусь жыве! Сыгнал рэжыму – апошні званок! Сыгнал – разьмінка перад Днём Волі 25 сакавіка, званок мабільнага зь “песьняй свабоды”, трэль сьвістка, вокліч “Жыве Беларусь!”, аўтамабільны гудок і інш.
|