website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Зянон Пазьняк «Новае стагоддзе» Версія для друку
Tuesday, 06 February 2007
«Новае стагоддзе» - гэта спэцыяльная сэрыя артыкулаў, напісаная ў асноўным (з рэдкім выключэньнем) у 2001 годзе, у першы год новага XXI-га стагоддзя. Пры напісаньні ставілася акрэсьленая мэта: пазнаёміць чытача з пэўнымі ведамі, фактамі, праблемамі і ідэямі, якія ўзьніклі ў кантэксьце нашага беларускага нацыянальнага жыцьця на працягу апошняга стагоддзя і пераскочылі (разам з намі) у новы храналягічны час. Мяжа стагоддзяў - гэта, вядома, фармальнасьць. Але яна дае нагоду задумацца над існаваньнем.

У XX-м стагоддзі Беларусь вытрымала неверагодны разбуральны ўдар з Усходу і з Захаду. Удар бязбожніцтва і чалавеканянавісьці. Нашыя народныя страты - велізарныя, мераюцца касьмічным маштабам.

І ўсё ж такі мы жывем і змагаемся пад нашым найсьвяцейшым Бел-Чырвона-Белым Сьцягам за будучыню.

У XXI-м стагоддзі нас чакаюць новыя выпрабаваньні, новая навала з Усходу і з Захаду. Навала хцівасьці, бездухоўнасьці і граху.

Мы мусім абараніць беларускую цывілізацыю.

Адпор і сіла - у нас самых, у абароне каштоўнасьцяў, якія мы стварылі і на якіх стаім у нашым яднаньні і ў нашай веры.

Гэтыя артыкулы спэцыяльна разьлічаныя на шырокага чытача, на людзей, якія любяць Бацькаўшчыну, і пададзеныя як разважаньні на падставе існуючых здабыткаў і фактаў, прапушчаных праз досьвед і перажываньні ўласнага вопыту.

Пісалася, галоўным чынам, для тых беларусаў, якія (у выніку агульных абставінаў) ня мелі магчымасьці атрымаць беларускую адукацыю і карысталіся чужой сыстэмай ведаў.

То няхай жа гэтая кніжка прыдасца беларусам дзеля ўгрунтаваньня іхных ведаў пра Беларусь.

Зянон Пазьняк

 

Гэтую кнігу ў фармаце PDF Вы можаце спампаваць тут

 
< Папяр.





Бясплатны хостынг