|
У суботу 24-га сакавіка а першай гадзіне (1 p.m.) дня ў Нью-Ёрку насупраць штаб-кватэры ААН адбудзецца мітынг, прысьвечаны Дню Незалежнасьці Беларусі.
Абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі і гэты дзень 25 сакавіка - найлепшая нагода для беларусаў Амэрыкі сустрэцца ды разам адзначыць галоўнае нацыянальнае сьвята нашай краіны і ўшанаваць разам пад бел-чырвона-белымі сьцягамі памяць нашых знакамітых продкаў - змагароў Тадэвуша Касьцюшкі ды паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, братоў Луцкевічаў, слуцкіх ваяроў ды палегшых у Курапатах людзей, а таксама мільёнаў іншых беларусаў, дзякуючы якім мы зараз маем сваю незалежную краіну.
Правесьці гэты дзень поплеч адзін з адным пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі колерамі - гэта яшчэ і своеасаблівая маральная падтрымка тых беларусаў, якія працягваюць сёньня ісьці па пракладзеным нашымі славутамі продкамі на працягу насычанай тысячагадовай гісторыі Беларусі шляху. Шляху да дэмакратычнай Беларусі, у якой будуць паважаць чалавека, ганарыцца беларускай спадчынай і будуць думаць пра лёс нашай роднай краіны і будучыню ды дабрабыт усіх беларусаў.
Дзе: Адрac, па якiм будзе праведзена чарговая акцыя, прысьвечаная Дню Беларускай Салідарнасьці: 60 United Nations Plaza,New York City, NY 10017 (паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue).
Калі: субота, 24 сакавіка, 2012, а 1-й гадзіне папаўдні (1:00PM to 2:00PM).
Калі ласка распаўсюджвайце інфармацыю пра акцыю, што адбудзецца ў Нью-Ёрку ў суботу 24-га сакавіка сярод сяброў, знаёмых ды ўсіх тых, хто думае пра лёс нашай Бацькаўшчыны!
Сустрэнемся ў суботу 24-га сакавіка! --- Спасылка на старонку мерапрыемства ў сацыяльнай сэтцы Facebook - тут. --- Чытайце таксама: Адзначым Дзень Волі разам з Лявонам Вольскім :) Прыходзьце таксама і запрашайце сяброў на іншыя сьвяточныя мерапрыемствы з нагоды Дня Волі, якія адбудуцца ў Нью-Джэрсі 25 сакавіка! |