website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



“Беларускія палітвязьні – вярхушка айсбергу трагедыі людскіх лёсаў” Адправіць на e-mail
Sunday, 05 February 2012
4-га лютага ў Нью Ёрку прадстаўнікі беларускай дыяспары ЗША прынялі ўдзел у акцыі падтрымкі палітвязьняў Беларусі. У гэты сонечны дзень каля штаб-кватэры ААН сабралося каля сотні ўдзельнікаў, каб прадэманстраваць свае стаўленьне да таго, што адбываецца ў нашай краіне.

Андрэй Саньнікаў, Мікола Статкевіч, Мікалай Аўтуховіч, Зьміцер Дашкевіч, Павал Севярынец, Алесь Бяляцкі, Сяргей Каваленка, Зьміцер Бандарэнка, Эдуард Лобаў і іншыя зараз з-за сваіх палітычных меркаваньняў знаходзяцца за кратамі. Беларусы Амэрыкі з выявамі палітвязьняў пад бел-чырвона-белымі сьцягамі выказаліся супраць зьдзекаў цяперашняй улады ў дачыненьні да сваіх палітычных апанэнатаў.

Прадстаўнік Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня Нью Джэрсі Алесь Вінакураў распавёў пра падзеі апошніх гадоў, арышты сотняў чалавек – сямёра з якіх былі кандыдатамі ў прэзыдэнты – пасьля сьнежаньскіх выбараў-2010, пра зьдзекі, якія чыняцца ў турмах ды калёніях Беларусі.



Старшыня Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня “Пагоня” Віталь Зайка акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў мітынгу на недастатковасьць рэзанансу беларускага пытаньня ў міжнароднай супольнасьці наогул ды сярод амэрыканскай заканадаўчай ды выканаўчай улады ў прыватнасьці. Таму ствараць умовы для такога рэзанансу – жыцьцёвая неабходнасьць зараз!



Сябра “Пагоні” і БелМува Яўген Барысевіч зачытаў зварот да адпаведна прэзыдэнта і дзяржсакратара ЗША Барака Абамы і Хілары Клінтан. Пад ім падпісаліся ўсе ўдзельнікі мітынгу.



Каардынатар Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі Дзяніс Талпека адзначыў, што маральная падтрымка для людзей, якія знаходзяцца за кратамі – гэта тое, што дае ім моцы. “Беларускія палітвязьні – гэта толькі вярхушка айсбергу трагедыі людскіх лёсаў краіны. Кожны дзень парушаюцца правы мільёнаў нашых суайчыньнікаў. Зразумець істотнасьць барацьбы за свае правы – гэта, напэўна, найважнейшы крок для беларусаў зараз. І калі будзе станоўчая дзейнасьць, то будуць і пазытыўныя зьмены ды вынікі”.



Ужо традыцыйна, мітынг скончыўся сьпевам беларускіх гімнаў “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, “Пагоня” ды “Магутны Божа”.

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг