|
Мітынг супраць тыраніі ў Беларусі |
|
|
Wednesday, 07 December 2011 |
|
У нядзелю, 11 сьнежня на Мангэтане адбудзецца мітынг пратэсту супраць перасьледу апазыцыі й панаваньня дыктатуры Лукашэнкі ў Беларусі. У гэтыя часы, калі рэжым кідае за краты праваабаронцаў і выкарыстоўвае палітвязьняў як разьменную манэту ў сваіх брудных справах, ламаючы лёсы і здароўе людзей, мы выйдзем сказаць сваё "Не !" дыктатуры, і выкажам салідарнасьць з усімі ў Беларусі, хто змагаецца за вольную Бацькаўшчыну. Мітынг пройдзе насупраць штаб-кватэры ААН на 1-й Эвэню пры 43-й вуліцы. Пачатак мітынгу а 12:00 апоўдні. Прыходзьце падтрымаць дэмакратыю ў Беларусі !
|