|
Адзначэньне гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну ў Нью-Джэрсі |
|
|
Wednesday, 30 November 2011 |
|
У нядзелю 4-га сьнежня Беларуска-Амэрыканскае Адзіночаньне ў Нью-Джэрсі і Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі запрашаюць беларусаў Амэрыкі аддаць належнае героям Слуцкага Збройнага Чыну. Ў праграме мерапрыемстваў: божая літургія і паніхіда па загінулых, наведваньне помніка загінулым героям, дакумэнтальны фільм ды мастацкая выстава беларускix мастакoў.
27-га лістапада Беларусь азначае 91-ую гадавіну выступленьня слуцкіх ваяроў, якія змагаліся за магчымасьць жыць у сваёй уласнай дзяржаве. Супраць бальшавіцкай улады выступілі тысячы беларускіх мужоў, якія далучаліся да беларускага войска, каб бараніць ідэалы Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).
У нядзелю 4-га сьнежня 2011 года мы сустрэнемся, каб аддаць даніну павагі адважным людзям, якія загінулі падчас ваеннага выступленьня на Случчыне, дзе яны выступілі са зброяй у руках для абароны беларускай нацыі ад вераломнага ворага і жахлівага лёсу.
Запрашаем вас і вашых сяброў прыняць удзел у праграме шанаваньня памяці герояў гэтай гістарычнай падзеі.
Нядзеля, 4-га сьнежня
10:00 раніцы. Боская літургія і паніхіда: службы ў памяць аб загінуўшых героях Слуцкага Збройнага Чыну ў царкве Сьвятой Жыровіцкай Іконы Божай Маці па адрасе 9 River Road, Highland Park, NJ 08904.
12:30 апаўдні. Памятныя праграма, якая ўключае фільм пра Слуцкі Збройны Чын ды мастацкую выставу беларускіх мастакоў. Наведвальнікі будуць мець магчымасьць паласавацца смачнымі стравамі.
Адразу пасля набажэнства сябры Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня Беларускага Моладзевага Руху будуць сумесна ўдзельнічаць ва ўрачыстай цырымоніі ўскладаньня вянкоў да помніка беларускіх вайнаў-герояў, на беларускіх могілках у горадзе East Brunswick, NJ.
Belarusan American Association In New Jersey |