website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Хіратонія новага япіскапа БАПЦ Адправіць на e-mail
Thursday, 23 June 2011
19 (6) чырвеня 2011 г., у Нядзелю Ўсіх Сьвятых, за Сьвятой Літургіяй у Катэдральным Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў г. Нью-Ёрку (ЗША) адбылася хіратонія Архімандрыта а. Сэрахвіма (Чыкіты) у Япіскапа Віленскага і Нью-Ёркскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. У суботу пасьля Вячэрняе Службы адбылася нарачэньне ў япіскапа.


Архірэйскую хіратонію выканалі:
- Правялебны Сьвятаслаў, Япіскап Наваградзкі, кіруючы япіскап БАПЦ,

і Ўкраінскія Ўладыкі:
- Высокаправялебны Аляксандр, Архіяпіскап Уманскі і Дэтройтскі і
- Высокаправялебны Макарыос, Архіяпіскап Х’юстанскі і Тэхаскі (УАПЦ у ЗША, хіратонія якіх паходзіць ад ярархіі ЎАПЦ у часе ІІ сусьветнае вайны).

У Набажэнстве таксама прымалі ўдзел сьвятары Беларускай і Ўкраінскай Цэркваў і вернікі БАПЦ з ЗША і Канады. Уладыка Аляксандр прачытаў нядзельнае Дабравесьце па-беларуску, а Ўладыка Макарыос прамовіў казаньне. Япіскап Сьвятаслаў прамовіў настаўленьне нававысьвечанаму Япіскапу, уручаючы япіскапскі жэзл, які ёсьць сымбалам Архіпастырскае ўлады.

Літургія скончылася мнагалецьцем і сьпевам Беларускага рэлігійнага гімну “Магутны Божа”.
Пасьля ўрачыстае Багаслужбы адбыўся абед, падрыхтаваны сястрынствам, на якім з прывітальным словам выступілі:

- Старшыня Рады БНР спадарыня Івонка Сурвіла,
- Старшыня Беларуска-Амерыканскага Задзіночаньня спадарыня Ганна Сурмач,
- Старшыня КХП БНФ спадар Зянон Пазьняк,
- былы дырэктар Гістарычнага Музэю ў Менску сп-р Антон Шукелойць, які ў часе нямецкае акупацыі перадаў цудатворную Менскую ікону БМ у храм БАПЦ,
- сакратар Кансысторыі БАПЦ спадар Якуб Сапежынскі,
- Старшыня Парафіяльнай Рады Катэдральнага Сабору д-р Расьціслаў Гарошка,
- Старшыня Парафіяльнае Рады Парафіі у Хайлэнд Парку сп-р Віктар Дубяга, які яшчэ прыслугоўваў у Беларускай царкве ў Розэнгайме (Нямеччына) ў канцы 1940-ых г.г.

Таксама пра супрацоўніцтва Ўкраінскай й Беларускай Цэркваў выступіў Уладыка Аляксандр, а навасьвячаны Ўладыка Япіскап Віленскі і Нью-Йоркскі Серафім падзякаваў усім за іх удзел у гэтай гістарычнай падзеі.

Япіскап Віленскі і Нью-Ёркскі Серафім



Сьвятая Літургія ў Катэдральным Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага



Ягоная міласьць Япіскап Віленскі і Нью-Йоркскі СЕРАФІМ 

Япіскап Серафім (у міру – Ігар Васільевіч Чыкіта) нарадзіўся 15.01.1973 г. у горадзе Белаазёрску, Берасьцейскай вобласьці, Беларусь.

У 1990 г. скончыў с/ш № 13 г. Берасьця.

1992 - 1994 г.г. – служба ў войску.

У 1994 г. паступіў у Львоўскую багаслоўскую акадэмію (Украіна).

У 1998 г. рукаўскладзены ў дыякана і сьвятара Ўкраінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Кіеве (Украіна), служыў у Кіеўскай япархіі ў царкоўным судзе.

У 2000 г. скончыў юрыдычны факультэт Таўрыйскага інстытута прадпрымальніцтва і права. Працаваў юрысконсультам.

У 2001 г. накіраваны ў г. Севастопаль выконваць пастырскія абавязкі сярод беларускіх праваслаўных вернікаў УАПЦ.

У 2004 г. закончыў магістратуру Акадэміі адвакатуры Ўкраіны ў Кіеве, абараніўшы дыплём магістра права, і аспірантуру Севастопальскага НТУ па спецыяльнасьцях "Сацыяльная філасофія і філасофія гісторыі", "Палітычныя інстытуты і працэсы".

У 2005 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па багаслоўю, у 2008 г. – доктарскую.

Працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам у вышэйшых навучальных установах г. Севастопаля.

У 2008 г. прыняў манаскі пострыг, у 2009 г. ўзвышаны ў годнасьць ігумена і архімандрыта.

У жнівені 2009 прыняты ў клір БАПЦ, выконваў пастырскія абавязкі сярод вернікаў БАПЦ на Ўкраіне.

У траўні 2011 г. Кіруючым япіскапам і Царкоўнай Радай БАПЦ абраны кандыдатам на япіскапа БАПЦ.

19 (6) чырвеня 2011 г. у Нядзелю Ўсіх Сьвятых хіратанізаваны ў япіскапа Віленскага  і Нью-Ёркскага БАПЦ у г. Нью-Ёрку, ЗША.
 
 Паводле http://www.belapc.org
 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг