website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Запрашэньне на Купальле-2011 Адправіць на e-mail
Thursday, 02 June 2011
Уначы з 18-га на 19-е чэрвеня беларусы Нью-Ёрка ды навакольля зьбяруцца разам, каб адзначыць Купальле.

Шаноўныя Сябры-Беларусы,

запрашаем разам адзначыць старадаўнюю рамантычную традыцыю КУПАЛЬЛЯ і правесьці незабыўны адпачынак у кампаніі суродзічаў на ўлоньні прыроды. Чароўны купальскі вечар пачнецца з прызначэньня Князя-Купаліша і Купалінкі, якія распаляць вогнішча. Уночы нячысьцікі выкрадуць Купалінку.

Каб даведацца пра іншыя падзеі і абрады купальскай ночы, далучайцеся да нас. Пачастуйцеся крупнікам, у склад якога па традыцыі ўваходзяць 27 лекавых траваў. Скокніце праз вогнішча з тым, хто вам не абыякавы, не разьняўшы рук. Можа каму з вас пашанцуе знайсьці сваю папараць-кветку ў гэтую чароўную ноч.


 
Калі:               Сьвята пачынаецца ў суботу 18 чэрвеня прыкладна а шостай вечара і доўжыцца на працягу ўсёй самай кароткай ночы года. Дазвол ў парку з 11 раніцы ў суботу да 11 раніцы ў панядзелак.  Колькасьць удзельнікаў абмежаваная (умовамі парку) да 40 чалавек.
 
Дзе:                 Парк Ward Pound Ridge Reservation у Cross River, NY 10518. Шукайце паляну з хаткамі 1,2, 3 і 4.
 
Транспарт:    Цягніком са станцыі Grand Central да прыпынку Katonah, прыкладна за гадзіну.
 
Кошт:             $25 дарослым, $10 дзецям.
                                                             
Кантакты:    Пётр і Лена РЫЖЫ, тэл. (914) 522 - 0742, эл. пошта: Гэты адрас e-mail абаронены ад спам-ботаў. Каб убачыць яго, у Вас павінен быць уключаны Java-Script
Piotr & Lena Ryzy
P. O. Box 1952
Ossining, NY 10562

Група падзеі ў Facebook: Купальле-2011 / Kupalle-2011

Група падзеі ў Кантакце: Купальле-2011 / Kupalle-2011
 
Што прывезьці з сабою:
- беларускія строі, вышыванкі ці адзеньне з сымболікай; дзяўчатам – доўгія спадніцы, хлопцам – доўгія сьветлыя штаны, ня шторты (толькі на час сьвяткаваньня);
- ежу і ваду, спальныя мяшкі, намёты, раскладныя крэслы, ліхтарыкі;
- $8 з аўта ў незалежнасьці ад колькасьці пасажыраў за ўезд у парк, бясплатна пасьля 5-й гадзіны вечара.

Фотаздымкі Купальля-2010 - з пэрсанальнага блогу Кірыла Краўцова

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг