website languages:
News
Articles
Literature
Video/Audio
 
About us
Our initiatives
Free hosting
Join us
Contact
 
Links
Our banners
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Адкрыцьцё Беларускага лета ў ЗША E-mail
Saturday, 07 May 2011
14 траўня, а 6-й ўвечары, Хайлэнд Парк, Нью-Джэрсі - канцэрт “Зорна-паласаты жывы беларускі гук” у выкананьні гурта Vertex.

 У суботу 14 траўня а 6-й вечара як раз паміж гарадамі з бадай найбольшай канцэнтрацыяй беларусаў у Амэрыцы - Філядэльфіяй і Нью-Ёркам - пачатак беларускага амэрыканскага летняга сэзону – канцэрт групы Vertex.  Яны выканаюць вядомыя беларускія гіты ад NRM, “Ляпіса”, “Крамы” ды іншых.


 
 -          пасьпяваць уголас з сябрамі-беларусамі кампазыцыі “Тры Чарапахі” ды “Паветраны шар”.
-          пад гітарныя рыфы кавэру “Прыгажуня/Pretty Woman” чарговы раз за вечар разбегчыся вачыма па шыкоўных відах самага прыгожага, што ёсьць на зямлі, зацаніўшы красу беларускіх дзяўчат.
-          сумесна падрыхтавацца да прыезду будучых сяброў і знаёмых J1шчыкаў з Беларусі – чым не шыкоўная нагода!
 
“Зорна паласаты жывы беларускі гук” – гэта першы крок у арганізацыі беларускіх супольных мерапрыемстваў на атлянтычным узьбярэжжы ЗША ў гэтае лета. Далей – сплаў па рэках, картынг, пэйнтбол, паездкі па беларускіх месцах Амэрыкі і шмат што яшчэ.
 
Ці будзе далей цікава і весела залежыць і ад вас таксама! Прапануй свае ідэі, здольнасьці ды ўменьні – і атрымай прыз – новага сябра ;) Пагадзіцеся, гэта самы шыкоўны падарунак, які толькі можа быць!

 
Гукай сяброў і знаёмых! Паслухайце разам з імі “Жывы зорна-паласаты беларускі гук” ды свае ўлюбёныя мелёдыі вядомых айчыных музыкаў у выкананьні VERTEX і падтрымайце новую ініцыятыву беларусаў Філядэльфіі.
 
Добрая музыка + добры настрой + добрая кампанія = добрае і вясёлае лета!
 
Пажаданы кошт за магчымасьць паслухаць (а пры жаданьні і нават паўдзельнічаць у яго стварэньні ;) ЖЫВЫ БЕЛАРУСКІ ГУК У НАВАКОЛЬЛІ ФІЛЫ І ВЯЛІКАГА ЯБЛЫКА, пазнаёміцца-патусавацца з новымі сябрамі ды старымі знаёмымі, а можа і крыху панастальгіраваць – толькі 10 даляраў.

Знаходзьцеся з сябрамі і абмяркоўвайце плян паездкі на канцэрт "вКонтакте" - http://vkontakte.ru/event26813707

...а таксама на "Facebook" - https://www.facebook.com/event.php?eid=100401960050910
 
Час: Субота, 14 траўня. Пачатак – 6 рм.

Кошт: Вітаюцца ахвяраваньні за ўваход – 10 даляраў. Ахвяраваньні-donations як у меньшым, гэтак і ў большым памеры – прымаюцца таксама :) Усе ахвяраваньні будуць накіраваныя на пакрыцьцё выдаткаў па арганізацыі канцэрту.

* Напоі: * дазволена прыносіць з сабою лёгкія алкагольныя напоі.

Месца: 9 River Rd, Highland Park, NJ 08904. Даехаць да месца канцэрту што з Філядэльфіі, што з Нью-Ёрку – вельмі проста. На машынах шлях зойме гадзіну ці крыху больш часу. Хутчэй шукайце сяброў-знаёмых, хто пагадзіцца ўзяць вас з сабою ;)

Калі вырашыце ехаць на цягніку, то з Манхэтану са станцыі Penn Station (33rd st and 8th ave) і з Філядэльфіі (з цэнтра гораду ці з часткі NE Phila) трэ ехаць да прыпынку New Brunswick. Шлях у дарозе складзе таксама каля гадзіны часу. Калі вы праявіце крыху ініцыятывы, то, вядома, вас забяруць са станцыі сябры, але нават калі і прагуляцца пешшу, то ад станцыі да месца, дзе будзе грукатаць беларускі гук – каля 10 хвілінаў.
 
Гукай сяброў! Шумна, рамантычна і весела будзе забясьпечана ;)
 
Сустрэнемся 14-га а 6-й увечары ;)

p.s Далучайцеся калі ласка да групы Belmov на Facebook - https://www.facebook.com/pages/Belmovorg/126825620722237

 
< Prev   Next >





Бясплатны хостынг