14 траўня, а 6-й ўвечары, Хайлэнд Парк, Нью-Джэрсі - канцэрт “Зорна-паласаты жывы беларускі гук” у выкананьні гурта Vertex.
У суботу 14 траўня а 6-й вечара як раз паміж гарадамі з бадай найбольшай канцэнтрацыяй беларусаў у Амэрыцы - Філядэльфіяй і Нью-Ёркам - пачатак беларускага амэрыканскага летняга сэзону – канцэрт групы Vertex. Яны выканаюць вядомыя беларускія гіты ад NRM, “Ляпіса”, “Крамы” ды іншых.
- пасьпяваць уголас з сябрамі-беларусамі кампазыцыі “Тры Чарапахі” ды “Паветраны шар”. - пад гітарныя рыфы кавэру “Прыгажуня/Pretty Woman” чарговы раз за вечар разбегчыся вачыма па шыкоўных відах самага прыгожага, што ёсьць на зямлі, зацаніўшы красу беларускіх дзяўчат. - сумесна падрыхтавацца да прыезду будучых сяброў і знаёмых J1шчыкаў з Беларусі – чым не шыкоўная нагода!
“Зорна паласаты жывы беларускі гук” – гэта першы крок у арганізацыі беларускіх супольных мерапрыемстваў на атлянтычным узьбярэжжы ЗША ў гэтае лета. Далей – сплаў па рэках, картынг, пэйнтбол, паездкі па беларускіх месцах Амэрыкі і шмат што яшчэ.
Ці будзе далей цікава і весела залежыць і ад вас таксама! Прапануй свае ідэі, здольнасьці ды ўменьні – і атрымай прыз – новага сябра ;) Пагадзіцеся, гэта самы шыкоўны падарунак, які толькі можа быць!
Гукай сяброў і знаёмых! Паслухайце разам з імі “Жывы зорна-паласаты беларускі гук” ды свае ўлюбёныя мелёдыі вядомых айчыных музыкаў у выкананьні VERTEX і падтрымайце новую ініцыятыву беларусаў Філядэльфіі.
Добрая музыка + добры настрой + добрая кампанія = добрае і вясёлае лета!
Пажаданы кошт за магчымасьць паслухаць (а пры жаданьні і нават паўдзельнічаць у яго стварэньні ;) ЖЫВЫ БЕЛАРУСКІ ГУК У НАВАКОЛЬЛІ ФІЛЫ І ВЯЛІКАГА ЯБЛЫКА, пазнаёміцца-патусавацца з новымі сябрамі ды старымі знаёмымі, а можа і крыху панастальгіраваць – толькі 10 даляраў.
Кошт: Вітаюцца ахвяраваньні за ўваход – 10 даляраў. Ахвяраваньні-donations як у меньшым, гэтак і ў большым памеры – прымаюцца таксама :) Усе ахвяраваньні будуць накіраваныя на пакрыцьцё выдаткаў па арганізацыі канцэрту.
* Напоі: * дазволена прыносіць з сабою лёгкія алкагольныя напоі.
Месца:9 River Rd, Highland Park, NJ 08904. Даехаць да месца канцэрту што з Філядэльфіі, што з Нью-Ёрку – вельмі проста. На машынах шлях зойме гадзіну ці крыху больш часу. Хутчэй шукайце сяброў-знаёмых, хто пагадзіцца ўзяць вас з сабою ;)
Калі вырашыце ехаць на цягніку, то з Манхэтану са станцыі Penn Station (33rd st and 8th ave) і з Філядэльфіі (з цэнтра гораду ці з часткі NE Phila) трэ ехаць да прыпынку New Brunswick. Шлях у дарозе складзе таксама каля гадзіны часу. Калі вы праявіце крыху ініцыятывы, то, вядома, вас забяруць са станцыі сябры, але нават калі і прагуляцца пешшу, то ад станцыі да месца, дзе будзе грукатаць беларускі гук – каля 10 хвілінаў.
Гукай сяброў! Шумна, рамантычна і весела будзе забясьпечана ;)