|
У нядзелю 20 сакавіка беларусы Амэрыкі будуць гукаць вясну. Ветліва запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у традыцыйным беларускім абрадзе.
Сьвята распачнецца ў нядзелю 20 сакавіка а 12 гадзіне. Пажадана, каб удзельнікі сьвята былі ў беларускіх строях ці хлопцы ў сьветлых штанах, а дзяўчыны ў доўгіх спадніцах.
Сьвята пачнецца з абрадавых карагодаў сярод лагодных краявідаў на Гудзоне, а пазьней працягнецца ва ўтульным клубе гарачым абедам. Чакаем вас на налісьнікі з бульёнам ды іншымі традыцыйнымі стравамі і прысмакамі. Месца сьвята - Ossining Boat and Canoe Club, адрас 1 Westerly Road, Ossining, NY 10562. Даезд акрамя пэрсанальнага аўто магчымы і электрычкай з нью-ёркскага чыгуначнага вакзалу Grand Central у напрамку Croton / Poughkeepsie да прыпынку Ossining (шлях займае прыкладна 45 хвілін). Побач са станцыяй знаходзяцца парк на рацэ і будынак клубу, дзе і будзе адбывацца традыцыйнае беларускае сьвята. Квіткі $10 дарослым, $5 дзецям. Тэлефоны для дададковай інфармацыі: (914) 522 0742, Пётр і Лена Рыжыя. Шчыра запрашаем беларускую грамаду на гуканьне вясны. |