website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Беларускае Гуканьне Вясны пад Нью-Ёркам Адправіць на e-mail
Saturday, 19 March 2011
У нядзелю 20 сакавіка беларусы Амэрыкі будуць гукаць вясну. Ветліва запрашаем  усіх жадаючых  прыняць удзел у традыцыйным беларускім абрадзе.

Сьвята распачнецца ў нядзелю 20 сакавіка а 12 гадзіне.

 Пажадана, каб удзельнікі сьвята былі ў беларускіх строях ці  хлопцы ў сьветлых штанах, а дзяўчыны ў доўгіх спадніцах.

Сьвята пачнецца з абрадавых карагодаў сярод лагодных краявідаў на Гудзоне, а пазьней працягнецца ва ўтульным клубе гарачым абедам. Чакаем вас на налісьнікі з бульёнам ды іншымі традыцыйнымі стравамі і прысмакамі.

Месца сьвята - Ossining Boat and Canoe Club, адрас 1 Westerly Road, Ossining, NY 10562.

Даезд акрамя пэрсанальнага аўто магчымы і электрычкай з  нью-ёркскага чыгуначнага вакзалу Grand Central у напрамку Croton / Poughkeepsie да прыпынку Ossining (шлях займае прыкладна 45 хвілін). Побач са станцыяй знаходзяцца парк на рацэ і будынак клубу, дзе і будзе адбывацца традыцыйнае беларускае сьвята.

Квіткі $10 дарослым, $5 дзецям.

Тэлефоны для дададковай інфармацыі: (914) 522 0742, Пётр і Лена Рыжыя.

Шчыра запрашаем беларускую грамаду на гуканьне вясны. 

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг