|
Набліжаецца цудоўная нагода для ўсіх беларусаў замежжа сустрэцца разам ды адзначыць найвялікшае нацыянальнае сьвята ў кампаніі землякоў - Дзень Волі. Урачыстыя мерапрыемствы ў паўднёва-усходняй частцы ЗША адбудуцца ў нядзелю 27-га сакавіка.
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) мае гонар запрасіць Вас на ўрачыстую акадэмію, банкет і канцэрт, прысьвечаныя 93-м угодкам абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Таксама Беларускі Музэй у Нью-Ёрку ўжо традыцыйна будзе эскапанаваць выставу твораў беларускіх мастакоў.
Імпрэза адбудзецца ў нядзелю, 27 сакавіка 2011 г., а 12:30 папаўдні ў Garden State Ballroom гатэля Hyatt Regency ў Нью-Брансуіку па адрасе: 2 Albany Street, New Brunswick, New Jersey 08901.
Перад імпрэзай а 10:00 раніцы адбудзецца Сьвятое Набажэнства Ў Царкве Сьв. Маці Божае Жыровіцкае, Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, па адрасе: 9 River Road, Highland Park, New Jersey 08904.
Мерапрыествы ладзяцца пры падтрымцы сяброў Беларускага Моладзевага руху Амэрыкі. БелМув далучаецца да звароту Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ды запрашае прыняць удзел у адзначэньні сьвята ў грамадзе землякоў. Сустрэнемся ;) Інфармацыя Для дадатковай інфармацыі зьвяртайцеся па тэлефонах да спадароў Юркі Азаркі 732-560-8610 ды Віталя Зайкі 212-294-6162. Таксама ў бліжэйшы час будзе створана адмысловая група у сацыяльных сетках, дзе можна будзе атрымаць адказы на свае пытаньні. Квіткі Квіткі па замове (да 21 Сакавіка): $55, студэнтам - $45. Квіткі пры дзьвярах: $65, студэнтам - $50. Замовіць квіткі загадзя можна, даслаўшы аплату на імя Mr. I. Grishkevich на адрас: 262 White Birch Road, Edison, NJ 08837. Чэкі выпісваць на Belarusan American Association, пазначыўшы: “tickets”. Як дабрацца Даезд да месца сьвяткаваньня зь Нью-Ёрку аўтобусам з NY-NJ Port Authotity Bus Terminal (8 ave. & 41 street, New York, NY 10001) да гораду New Brunswick, прыпынак "Hyatt Regency". Час у дарозе - 50 хвілін. Таксама да Нью-Брансўіка можна даехаць ад Penn Station, што знаходзіцца ў мідтаўне Манхэтана ў Нью-Ёрку. Кошт квітка на цягнік да Нью-Брансўіка (канцавая станцыя - Трэнтан), які ходзіць некалькі разоў у гадзіну, - 13 даляраў (дзеці і ветэраны - $5,75). Час у дарозе - ад 45 хвілін да гадзіны. Хто едзе з боку Філядэльфіі, можна скарыстацца тым жа цягніком, толькі які ідзе ўжо ў бок Нью-Ёрку з Трэнтана. Прыпынак - Нью-Брансўік. І ад прыпынка аўтобуса, і ад чыгуначнай станцыі ў Нью-Брансўіку - да гатэля, дзе ладзіцца мерапрыемства, ня больш за 10 хвілін пешшу. Выкарыстайце такую цудоўную магчымасьць сустрэцца з беларусамі Амэрыкі! Будзем вельмі рады бачыць Вас і жадаем прыемнага адпачынку сярод землякоў! |