website languages:
News
Articles
Literature
Video/Audio
 
About us
Our initiatives
Free hosting
Join us
Contact
 
Links
Our banners
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Наста Палажанка атрымала прэмію Дзярждэпартамента ЗША E-mail
Friday, 11 March 2011
20-гадовая Наста Палажанка стала першай беларускай, узнарагоджанай прэстыжнай Міжнароднай жаночай прэміяй за мужнасць, якую Дзяждэпартамент ЗША прысуджае штогод 10-ці жанчынам розных узростаў і нацыянальнасцяў. Цырымонія ўзнагароджання прайшла 8 сакавіка ў Вашынгтоне.

Паводле Радыё "Свабода"  і "Нашай Нівы", здымкі "Маладога Фронту"

Часовы павераны ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан уручыў Міжнародную жаночую прэмію «За мужнасць» намесніцы старшыні «Маладога фронту» Насце Палажанцы. 20-гадовая Наста стала першай беларускай, узнагароджанай прэстыжнай прэміяй, якую Дзярждэпартамэнт ЗША ўручае штогод.

Майкл Скэнлан уручае прэмію Насьце Палажанцы

З нагоды Міжнароднага дня жанчын часовы павераны ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан наладзіў урачысты прыём, на які былі запрошаныя жанчыны-праваабаронцы, журналісткі, маці пацярпелых ад уладаў грамадскіх актывістаў. Аднак галоўнай падзеяй урачыстасці сталася ўручэнне прэміі Насце Палажанцы. Падчас цырымоніі ўзнагароджаньня Майкл Скэнлан сказаў: «Дзяржсакратар штогод уручае гэтую ўзнагароду жанчынам, якія адважна бароняць правы жанчын, асноўныя правы чалавека і прынцыпы дэмакратыі. І Наста сапраўды адпавядае ўсім гэтым якасцям. Яна ўвасабляе выдатны прыклад патэнцыйнай грамадскай актыўнасці ў Беларусі. Не зважаючы на палітычны ціск, які зведала сама Наста і яе сям’я, яна працягвае бараніць свабоду грамадзянскай супольнасці і змагацца за правы чалавека. Нягледзячы на сур’ёзныя і вялікія перашкоды яна працягвае верыць, што можна дамагчыся лепшай будучыні».



Урачыстае ўшанаванне атрымальніц прэмій Дзярждэпартаменту ЗША адбылося 8 сакавіка ў Вашынгтоне. Дзяржсакратар Хілары Клінтан, якая ўручала ўзнагароды, выказала шкадаванне ў сувязі з тым, што Наста Палажанка і Ёані Санчэз з Кубы ня здолелі прыехаць на цырымонію, бо ўлады іх краінаў ім гэтага не дазволілі. Клінтан сказала: «Наста Палажанка з Беларусі жыве ў складаны час. Краіна ў цэнтры Еўропы дагэтуль прыгнятае свой народ, фальсіфікуе выбары, самым жорсткім і брутальным чынам знявольвае палітычных апанентаў, каб іх папалохаць. Але яна не спужалася і выказала сваю пазіцыю».

Намесніца старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка з’яўляецца адной з абвінавачаных па справе аб так званых масавых беспарадках у Мінску 19 снежня. Яе арыштавалі 20 снежня ва ўласнай кватэры. Амаль два месяцы яна знаходзілася ў СІЗА КДБ. 17 лютага яе выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Наста Палажанка: «Адчуваю, безумоўна, радасць і гонар за тое, што мне давялося прэзентаваць мужную частку нашага грамадзтва — нашых жанчын, якіх вельмі шмат. Гэта і жонкі, і маці палітвязняў, і дзяўчаты, якія іх чакаюць. Бо ад падтрымкі жанчын, ад іх духу залежыць тое, як пачуваюцца нашы мужчыны ў турме. І таму я лічу, што гэтая ўзнагарода — вялікая адказнасць і на мне. І я ўсведамляю, што гэтая ўвага для мяне абавязвае мяне рабіць усё магчымае, каб усе зняволеныя выйшлі на свабоду».

Зінаіда Бандарэнка і Наста Палажанка

Сярод многіх іншых вядомых і актыўных беларускіх жанчын, якія прысутнічалі на цырымоніі ўручэння прэміі Насьце Палажанцы, — народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка: «Гэта такі мужны чалавек — хоць і дзіця яшчэ зусім. Але колькі ў яе моцы, гарту і імкнення, каб прыйшла свабода ў Беларусь! Я проста шчаслівая за Насту».

Сярод іншых лаўрэатак сёлетняй прэміі — першая жанчына-кіраўнік краіны ў Цэнтральнай Азіі — прэзідэнт Кіргізстану Роза Атунбаева, а таксама жанчыны з Афганістану, Пакістану, Мексыкі, Кітаю, Венгрыі, Камеруну, Іярданіі.

 
< Prev   Next >





Бясплатны хостынг