website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Нью-Ёркскі Кінафэст-2011: беларускія фільмы Адправіць на e-mail
Thursday, 10 March 2011
На працягу пяці дзён у Манхэтэне будуць паказваць фільмы незалежных аўтараў постсавецкай прасторы. У суботу 19-га а 5-й гадзіне адбудзецца паказ і двух беларускіх стужак.

Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі разам з арганізатарамі Kinofest NYC ветліва запрашаюць наведаць фэстываль, які пройдзе ў гэтым годзе ў памяшканьнях Ўкраінскага Музэю ў Нью-Ёрку ды Millennium Film Workshop ў даўнтаўне Манхэтана з 16-га па 20-е сакавіка.

Прапануем Вашай увазе праграму "беларускай" часткі фэста.

Субота, 19 сакавіка, 17.00

"Вакацыі"

У гэтай маладзёвай драме ў ананімным беларускім прамысловым прыгарадзе два адчужаныя і адзінокія падлеткі, Вольга і Сяргей пакахалі адзін аднаго. І гэтыя іх летуценьні, каханьне ды фантазіі - спроба пазьбегнуць свайго тупіка, бо навокал - напоўненае падлеткавым алкагалізмам ды бессэнсоўным гвалтам навакольле. Двум маладым каханкам хутка прыйдзецца сутыкнуцца з фактам, што іх магчымасці абмежаваныя...

Рэжысэр: Уладзімір Казлоў, 60 хвілінаў, на рускай мове (з ангельскімі субтытрамі), Беларусь, 2010 год.

Папярэднічаць фільму будуць кароткамэтражныя стужкі-шорты "Перашкода", "Адам ды Ева" і "Hush City".



"Перашкода"
Казачны кароткі расповяд паказвае школьнікаў на мяжы палавога сталеньня ды прадракаючы падлеткавую сэксуальнасць. Эротыка змяшана з нявіннай, гульлівай фантазіяй. Рэжысэр: Максім Буніцкі, 9 хвілін, на ўкраінскай мове (з ангельскімі субтытрамі), Украіна.



"Адам і Ева"
Гэты візуальна надзвычайны дакументальны фільм адлюстроўвае штодзённае існаваньне групы шахтароў і падтрымліваючых іх жонак у адной з ўсходніх ўкраінскіх шахтаў. Шэраг клаўстрафабічных кадраў дазваляюць гледачу спасьцігнуць моманты жыцьця на глыбіні 100 мэтраў пад зямлёй, а таксама ўзьняцца да сонечнага сьвятла на хісткіх састарэлых мэханізмах шківаў. Рэжысэр: Мурат Мамедаў, 22 хвіліны, на рускай мове (з ангельскімі субтытрамі), Украіна, 2006.

"Hush City" (афіцыйны вэб-сайт фільма)
Эксперыментальны анлайн мультымедыйны праэкт з выкарыстаньнем тэксту і фотаздымкаў, які распавядае асабістую гісторыю, што разварочвалася ў "горадзе цішыні" Мінску на працягу чатырох сэзонаў году. На Паказ першага сэзону, восень. Рэжысэр: Ільля Андрэеў, 8 хвілін, тэкст на ангельскай мове, Беларусь, 2008.

Кошт квітка на вячэрнюю частку праграмы (5 рм - 8 рм): $10. Замовіць квіток можна на сайтах  NYC Kinofest ды Украінскага Музэю ў Нью-Ёрку ды ў касах.

Праграма фэсту на іншыя дні - на афіцыйным сайце kinofestnyc.com, ў суполках NYC Kinofest ды на БелМува ў фэйсбуку.

Адрэса, па якой пройдзе беларуская частка кінафэсту: 66 East 4th Street, New York NY 10003 - MillenniumFilm.

Таксама фільмы кінафэсту будуць дэманстравацца па адрэсе 222 East 6th Street (bet. 2nd and 3rd Aves.) New York, NY 10003 ва Украінскім Музэі ў Нью-Ёрку .

Прыходзьце самі ды запрашайце сяброў! 

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг