website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Нью-Ёрк. 2 месяцы пасьля 19 сьнежня. Акцыя салідарнасьці (фота) Адправіць на e-mail
Sunday, 20 February 2011
У Ню-Ёрку 19 лютага роўна праз 2 месяцы пасьля жудасных падзей на цэнтральных вуліцах сталіцы Беларусі, прайшла акцыя ў падтрымку палітвязняў.

Каля паўсотні сяброу БелМува, нью-ёркскага аддзелу БАЗА ды проста неабякавых да будучыні Беларусі людзей, негледзячы на даволі халоднае надвор'е і моцны вецер, сабраліся а другой гадзіне насупраць штаб-кватэры ААН, каб сумесна падтрымаць беларусаў, якія перасьледуюцца на Радзіме. У мітынгу прынялі ўдзел беларусы штатаў Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Мэйн, Масачусэтс ды Пэнсільванія.


 
Акцыя салідарнасьці распачалася пачаўся са сьпеваў беларускага патрыятычнага гімну "Мы Выйдзем Шчыльнымі Радамі" і выступу сябра БелМува ды нью-ёркскага аддзелу БАЗА Яўгена Барысевіча. Ён паведаміў, што падобныя акцыі адбываліся у тойжа дзень не толькі ў Беларусі, але і ў іншых кутках свету - у Нідэрландах каля будынка Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе, у Лёндане перад беларускай амбасадай, у Ванкуверы.


Беларусы Амэрыкі сьпяваюць "Мы выйдзем шчыльнымі радамі!"

Яўген узгадау імены тых, хто зараз усе яшчэ знаходзіцца за кратамі ці супраць каго заведзены крымінальныя справы і з партрэтамікаго прыйшлі ўдзельнікі на дадзеную акцыю: Андрэй Саньнікаў, Алесь Міхалевіч, Мікол Статкевіч, Павел Севярынец, Анатоль Лябедзька, Зьміцер Дашкевіч, Наста Палажанка, Ірына Халіп, Аляксандар Класкоўскі, Зьміцер Бандарэнка, Натальля Радзіна, Аляксандар Атрошчанкаў, Сяргей Вазьняк, Аляксандар Фядута, Андрэй Дзьмітрыеў, Алесь Кіркевіч, Уладзімір Кобец, Алег Корбан, Мікіта Ліхавід, Уладзімір Лобан, два грамадзяніна Расеі Арцём Брэўс і Іван Гапонаў ды яшчэ каля двух дзесяткаў чалавек.


 
Узгадаў сябра БелМува ў сваім выступе таксама пра Мікалая Аўтуховіча, які знаходзіцца па надуманых абвінавачаньнях за кратамі за свае палітычныя погляды ўжо другі раз. Але нават у беларускіх медыях яго імя зараз узгадваецца вельмі рэдка.


 
Людзі зьнішчаюцца рэжымам на працягу ўсяго тэрміну кіраваньня цяперашняй улады: зьніклі бяз зьвестак палітыкі Юры Захаранка і Віктар Ганчар, бізнэсмэн Анатоль Красоўскі, журналіст Дзьмітры Завадскі, памер пры загадкавых абставінах чалавек, які мог стаць сапраўдным лідарам нацыі, - Генадзь Карпенка, былі забітыя журналісты Вераніка Чаркасава ды Васіль Гроднікаў...


 
Яўген заклікаў не забывацца і падтрымліваць тых, хто не спужаўся пайсьці дамагацца лепшага жыцьця ды бараніць волевыяўленьне народу на праведзеным уладамі са шматлікімі парушэньнямі і фальсыфікацыямі галасаваньні. А выказаць свае стаўленьне да кіруючага рэжыму ды да таго, што адбываецца ў краіне ў апошнія 16 гадоў, на галоўныя вуліцы сталіцы па розных падліках выйшла ад 20-ці да 50-ці тысяч чалавек!
 
Сотні з іх былі затрыманы, зьбіты, асуджаны, пакараны адміністратыўна. Больш за чатыры дзесяткі чалавек знаходзяцца зараз пад крымінальным перасьледам "за арганізацыю масавых мерапрыемстваў" і ім пагражае да 15-ці гадоў пазбаўленьня волі.
 
За два дні да сумеснай акцыі БелМува з ньё-ёркскім аддзелам БАЗА насупраць штаб-кватэры ААН быў вынесены першы пасьлявыбарчы крымінальны прысуд. На чатыры гады калёніі строгага рэжыму быў асуджаны актывіст кампаніі “Гавары праўду!” 28-гадовы Васіль Парфянкоў.
 
Пасьля Яўгена Барысевіча слова ўзяла спадарыня сакратар нью-ёркскага аддзелу БАЗА Валя Якімовіч. Яна адзначыла, што вельмі цяжка перажывае падзеі ў Беларусі:
 
- Асабліва цяжка даводзіцца, калі даведваешся інфармацыю пра людзей, з якімі знаёмы блізка. Калі людзі, з якімі размаўляў ды перапісваўся апынаецца за кратамі і абвінавачваецца ў дзяржаўным перавароце і ім за іх дзейнасьць на карысьць Беларусі пагражае паўтары дзесяткі год пазбаўленьня волі – гэта жахліва...


 
Спадарыня Валя паведаміла ўсім прысутным, што адзін з абвінавачваемых уладамі беларусі – кандыдат на пасаду прэзыдэнта Беларусі на прайшоўшых выбарах Уладзімір Някляеў быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію.
 
Удзельнікам акцыі таксама паведамілі некаторыя зусім нядаўнія гісторыі з жыцьця беларускіх маладафронтаўцаў і проста неабыякавых беларускіх маладых людзей Беларусі. Так, нават людзей, якія праходзяць па справе аб Плошчы у якасьці сведак, КДБ праводзіць вобшукі ды канфіскоўвае кампутары, дыскі, флэшкі. У некаторых актывістаў забіраюць і клавіатуры, мышкі ды калонкі...


 
Невялічкі зьмястоўны выступ зрабіў добры сябра БелМува спадар Мікола Сагановіч.
 
- Татальнае зьнішчэньне ўсяго беларускага ды свабоднага ў краіне прыводзіць да таго, што ўсё больш людзей выказваюць намер пакінуць Беларусь і зьяжджаюць з краіны. Асабліва гэта датычыцца моладзі.


 
Ён паведаміў, што ў такой сытуацыі, калі апынуўся далёка да бацькоўскага дому і беларускіх сяброў вельмі істотна даведацца пра тых, хто можа даць параду па здавалася б самых простых пытаньнях, якія аказваюцца складанымі для толькі прыехаўшых на пакуль чужую зямлю. Нават проста пачутыя словы маральнай падтрымкі могуць істотна дапамагчы ў той час, калі, здаецца, навокал усё падаецца чужым і сваё гэтак далёка.
 
Прамоўцы коратка распавялі пра дзейнасьць ды ініцыятывы Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі, які быў створаны беларускімі маладзёнамі амаль 5 гадоў назад – як раз пасьля падзеяў Плошчы-2006 БелМуваўцы натхніліся верай ды смеласьцю той моладзі, што выйшла тады на Плошчу Каліноўскага змагацца за лепшую будучыню сваёй краіны. За гэтыя гады ў амэрыканскім асяродку вакол БелМува стварылася сапраўднае кола сяброў, якія заўсёды гатовыя дапамагчы сумленным і актыўным маладзёнам, якія робяць першыя крокі на амэрыканскім кантынэнце.
 
Цікавым было знаёмства для многіх бадай з першым чалавекам, які быў на Плошчы-2010. Віталь коратка распавёў свае ўражаньні пра перажытае.

Удзельнікі акцыі скандыравалі «Свабоду палітвязьням!» ды « Жыве Беларусь!» на працягу акцыі. Кіроўцы аўта падтрымлівалі акцыю салідарнасьці пад бел-чырвона-белымі сьцягамі гукамі клаксонаў.



 
Напрыканцы мітынгу беларусы ўжо традыцыйна прасьпявалі «Пагоню» ды Магутны Божа».

Далучайцеся да групы БелМува на сайце Facebook і да групы нью-ёркскага аддзелу БАЗА "вКонтакте"  запрашайце ў іх сваіх сяброў.

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг