|
Вашынгтон рэагуе на прысуд Парфянкову |
|
|
Friday, 18 February 2011 |
|
Дзярждэпартамэнт ЗША выступіў з заявай у сувязі з пачаткам судовых працэсаў над удзельнікамі пасьлявыбарчай акцыі пратэсту 19 сьнежня ў Менску.
Радыё Свабода
"Злучаныя Штаты выказваюць глыбокае шкадаваньне ў сувязі з тым, што ўрад Беларусі распачаў першы судовы працэс над затрыманымі за ўдзел у пратэсьце 19 сьнежня. Мы і многія іншыя ў міжнароднай супольнасьці заклікалі да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх затрыманых і настойваем на спыненьні перасьледу грамадзянскай супольнасьці, незалежных СМІ і палітычнай апазыцыі. І мы паўтараем гэты заклік сёньня", – заявіў на брыфінгу ў Вашынгтоне прэсавы сакратар дзярждэпартамэнту Марк Тоўнэр. 
28-гадовы Васіль Парфянкоў - першы, каго асудзілі за Плошчу-2010 па крымінальнай справе
У чацьвер суд у Менску пакараў дэмакратычнага актывіста Васіля Парфянкова чатырма гадамі калёніі строгага рэжыму за ўдзел у "масавых беспарадках" 19 сьнежня . Нагадаем, што 19 лютага БелМув сумесна з нью-ёркскім аддзелам БАЗА праводзяць акцыю салідарнасьці ў Нью-Ёрку каля штаб-кватэры ААН. |