website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Вашынгтон рэагуе на прысуд Парфянкову Адправіць на e-mail
Friday, 18 February 2011
Дзярждэпартамэнт ЗША выступіў з заявай у сувязі з пачаткам судовых працэсаў над удзельнікамі пасьлявыбарчай акцыі пратэсту 19 сьнежня ў Менску.

Радыё Свабода

 "Злучаныя Штаты выказваюць глыбокае шкадаваньне ў сувязі з тым, што ўрад Беларусі распачаў першы судовы працэс над затрыманымі за ўдзел у пратэсьце 19 сьнежня. Мы і многія іншыя ў міжнароднай супольнасьці заклікалі да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх затрыманых і настойваем на спыненьні перасьледу грамадзянскай супольнасьці, незалежных СМІ і палітычнай апазыцыі. І мы паўтараем гэты заклік сёньня", – заявіў на брыфінгу ў Вашынгтоне прэсавы сакратар дзярждэпартамэнту Марк Тоўнэр.

28-гадовы Васіль Парфянкоў - першы, каго асудзілі за Плошчу-2010 па крымінальнай справе

У чацьвер суд у Менску пакараў дэмакратычнага актывіста Васіля Парфянкова чатырма гадамі калёніі строгага рэжыму за ўдзел у "масавых беспарадках" 19 сьнежня .

Нагадаем, што 19 лютага БелМув сумесна з нью-ёркскім аддзелам БАЗА праводзяць акцыю салідарнасьці ў Нью-Ёрку каля штаб-кватэры ААН.

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг