website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Амэрыка працягвае змагацца за Беларусь Адправіць на e-mail
Wednesday, 16 February 2011
Беларускі Свабодны тэатр , нью-ёркскі Public Theater і праваабарончая арганізацыя Amnesty International працягваюць кампанію салідарнасьці з Беларусяй.

Крыніца: "Хартыя-97". Пераклад: БелМув

На сёньняшні дзень у ёй прыняло ўдзел больш за 30 тэатраў толькі ў адным Нью-Ёрку, члены калектываў якіх выходзілі на акцыю да будынку беларускай місіі ў ААН; падпісвалі пэтыцыі, звернутыя да Дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан і Вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па замежных справах Кэтрын Эштан; пасылалі паштоўкі зьняволеным ў турму КДБ; выступалі ў амэрыканскіх сродках масавай інфармацыі ...

Сёньня да нью-ёрскіх тэатраў далучаюцца тэатры па ўсёй Амэрыцы. Піцбург, Вашынгтон, Портлэнд, Остын, Нью-Арлеан, Лос-Анджэлес - гэта толькі нешматлікія са сьпісу ў больш за два дзесяткі гарадоў, дзе прайшлі прэзэнтацыі беларускіх п'есаў і грамадзкія дыскусіі на тэму таго, што адбываецца сёньня ў Беларусі.

 Дырэктар "Беларускага Свабоднага Тэатру" Натальля Каляда, каментуючы як разгортваецца кампанія салідарнасьці, пачала са словаў падзякі амэрыканскім акцёрам:

- Мы ўпершыню сутыкнуліся з тым, наколькі зладжана і эфэктыўна могуць дзейнічаць творчыя асобы, якія выходзяць з надзвычай розных калектываў, творчых групаў, нават можна сказаць розных клясаў тэатру. Мы не перастанем дзякаваць гэтых людзей за іх маральную падтрымку нашай краіны ў гэтак складаны пэрыяд.

- Вам было складана разгортваць такую кампанію на іншым кантыненце, сярод людзей, якія часам не ведаюць, дзе знаходзіцца Беларусь?

- Разгортваць кампанію ў краіне, дзе ёсьць рэальна існуючая і ўплываючая на жыцьцё грамадзянская супольнасць, і дзе творчыя асобы не баяцца слова «палітыка», значна прасьцей, чым у краіне, дзе вядомыя акцёры і музыканты, страціўшы сорам, аблізваюць з пятак да макаўкі кіраўніка дзяржавы. Калі мы прыляцелі ў Нью-Ёрк, цікавасьці прэсы да беларускай тэмы не было зусім, але сёньня, праз месяц, я магу сказаць, што велізарная колькасць амэрыканцаў даведалася пра Беларусь і беларусаў. Мы не сустракаем праблемаў ані з чым - кожны гатовы зрабіць усё, што ў яго сілах. Часам гэта спрыяла неверагодна натхнёнай дзейнасці тэатралаў на новай для сябе ніве. І цяпер, пераехаўшы ў Чыкага, мы адчуваем поўнае ўключэнне ў беларускую тэму тэатральных дзеячоў, прэсы, амэрыканскіх палітыкаў.

- На ваш погляд, гэта хваля, якая з часам ўляжацца, альбо Беларусь можа стаць адной з заўсёдных тэмаў на старонках амерыканскай прэсы, або ў зводках Дзярждэпартаменту?

 - Так атрымалася, што амэрыканцы пазнавалі Беларусь не па абстрактных статыстычных зводках, а праз жывых людзей - праз трупу "Свабоднага тэатру", аб якім пісалі і пішуць усе вядучыя амерыканскія выданьні; праз Даніка Саньнікава, бацькоў якога пасадзілі ў турму; праз Іру Халіп і Наташу Радзіну, якія апынуліся ў турме КДБ ... Калі ты так даведваешся аб сытуацыі ў іншай краіне, ніякай «хвалі» не існуе - ёсць цікавасьць адных людзей да лёсу іншых. І гэта можа стаць тым каналам камунікацыі паміж дзяржавамі, які ніякія палітычныя гульні не змогуць разбурыць.

Нават на сустрэчах у Дзярждэпартамэнце і ў Сенаце ЗША мы раз-пораз вярталіся ў размовах да Даніка Саннікава і Сьцёпу Бябеніна, да дзяцяй Алеся Міхалевіча, Уладзіміра Кобеца ды Віталя Рымашэўскага. Гэта вельмі зьмяняе падыходы: любы грамадзкі дзеяч або чыноўнік адкідае палітычны цынізм, калі гаворка ідзе пра канкрэтных, а не абстрактных дзецях - пра дзецяй, якія сёньня знаходзяцца ў бядзе.

- Вы выдатна разумееце адзін аднаго са сваімі калегамі ў тэатральным асяродзьдзі. У вас няма непаразуменьня з прадстаўнікамі палітычнай эліты ЗША?

- Не, абсалютна. На кожнай сустрэчы, пры кожным размове, мы адчуваем абсалютнае ўключэньне суразмоўцаў ў тэмуды іх вельмі канкрэтнае жаданьне дапамагчы. Я даўно не ўзгадаю гэткай магутнай палітычнай падтрымкі - практычна ўсе нашы прапановы былі падрабязна разгледжаны, і, у выніку, практычна ўсе яны былі прынятыя.

 - Якія вашыя далейшыя дзеяньні? Не плянуеце перавесьці дух і адпачыць пасьля такой напружанай працы?

- Адпачываць у нас не вельмі атрымліваецца: бо асноўная наша праца - ставіць і гуляць спэктаклі. Тут, у Чыкага, мы згуляем 13 спектакляў, пасля чаго прыляцім у Эўропу. І, хутчэй за ўсё, паралельна з працай над новымі спэктаклямі, мы паспрабуем разгарнуць кампанію на «родным» кантыненце, каб і эўрапейскія палітыкі зразумелі, што беларуская «хваля» спадаць не павінна.

- Лічыце, што ў Амэрыцы праца завершана?

- Не, мы так не лічым. Мы вернемся сюды, каб яе працягнуць: і тэатральную, і грамадзкую дзейнасьць. Але цяпер тут шмат што можа адбывацца ўжо практычна без нашай прысутнасьці. Напрыклад, толькі гадзіну назад мы даведаліся, што ў Лос-Анджэлесе кампанію "Беларускага Свабоднага тэатру" падтрымалі бліскучыя галівудскія акцёры і цудоўныя людзі - Эд Харыс і Джэймс Кромвель, якія прымуць удзел у чытцы п'есы «Быць Гаральдам Пінтэрам» у адаптацыі Валодзі Шчэрбаня, у лос-анджэлескім тэатры RedCat, дзе мы гастралявалі восеньню пазамінулага года.

- Удачы вам! Спадзяемся, што эўрапейскі кантынент адрэагуе на беларускія праблемы так жа абачліва і пасьлядоўна, як і амэрыканскі.

- Дзякуй. Думаю, шмат у чым гэта будзе залежаць ад людзей мастацтва і журналістаў, якія могуць аказваць ціск на палітыкаў, і прымушаць іх кіравацца ў сваёй працы не толькі прагматычнай пазіцыяй, але і сумленьнем.

 

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг