website languages:
News
Articles
Literature
Video/Audio
 
About us
Our initiatives
Free hosting
Join us
Contact
 
Links
Our banners
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Майкл Дуглас падтрымаў вольную Беларусь ды ізноўку нагадаў пра свае беларускія карані E-mail
Wednesday, 16 February 2011
Натальля Каляда і Мікалай Халезін, лідары "Свабоднага тэатра", працягваюць паднімаць хвалю салідарнасці з Беларусяй ў артыстычным асяродку Амэрыкі.

"Наша Ніва"

У Нью-Ёрку, на вечарыне салідарнасьці з Беларусяй, арганізаванай Амерыканскім ПЭН-клубам у падтрымку "Свабоднага тэатра", брытанскі драматург Том Стопард зачытаў ліст ад выдатнага амерыканскага акцёра Майкла Дугласа.



— Мяне завуць Том Стопард. Як вы ведаеце, у Амэрыцы жыве шмат беларусаў — амерыканцаў з беларускімі каранямі. Сярод іх ёсць шмат выдатных амэрыканцаў. Адзін з іх даслаў зварот, якое я павінен зачытаць сёньня на гэтым вечары, і я хацеў бы пачаць менавіта з гэтага.


«Я — амерыканец, бо сям’я майго бацькі прыехала з Беларусі шукаць новае жыцьцё ў краіну Свабоды. Мы абавязаны выкарыстаць гэтую свабоду дзеля таго, каб падтрымаць тых, каму адмоўлена ў такіх правах, як права на свабоду выбару. Як акцёр, я рады падтрымаць Беларускі Свабодны тэатр, флагман мірнага пратэсту за справядлівасьць і дэмакратыю ў краіне маіх продкаў. Майкл Дуглас».

Майкл Дуглас — адзін з самых папулярных галівудскіх акцёраў.

 
< Prev   Next >





Бясплатны хостынг