website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



19 лютага - акцыя салідарнасьці ў Нью-Ёрку Адправіць на e-mail
Tuesday, 15 February 2011
У суботу 19-га лютага а другой гадзіне (2 pm) дня у Нью-Ёрку насупраць галоўнага офісу ААН будзе праведзена акцыя падтрымкі беларусаў, хто працягвае знаходзіцца за кратамі і перасьледуецца рэжымам.

Роўна праз 2 месяцы пасьля жахлівых падзеяў у Менску, калі спэцслужбы жорстка разагналі мітынг у цэнтры гораду і калі былі зьбітыя, затрыманыя ды арыштаваны больш за паўтысячы чалавек, беларусы Амэрыкі зьбяруцца ізноў, каб падтрымаць сваіх сяброў на Радзіме. Зараз за кратамі знаходзяцца некалькі дзесяткаў чалавек, якім пагражае па распачатых дыктатарскім рэжымам крымінальных справах да 15-ці гадоў пазбаўленьня волі.

 Адрэса: 760 United Nations Plaza, New York City, NY 10017 (паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue).

Сваім удзелам у гэтай акцыі мы патрабуем, каб улады Беларусі спынілі свае рэпрэсыўныя дзеяньні ў дачыненьні грамадзян сваёй краіны. Мы выступаем за свабоду слова ды думкі, за свабоду аб'яднаньняў ды за вольную ад дыктатуры Беларусь.

Мы хочам падтрымаць гэтай акцыяй салідарнасьці затрыманых і абвінавачваемых.

Беларусь - гэта тое, што нас аб'ядноўвае.

Будзем разам у гэты дзень, дзе б мы не знаходзіліся! Дзякуй за вашу падтрымку Беларусі і беларусаў!

Будзьма разам!

Aкцыя падтрымкі праводзіцца Беларускім Моладзевым Рухам Амэрыкі (Belmov.org) сумесна з Нью-Ёркскім aддзелам Беларускага Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА).

Дададковую інфармацыю можна атрымаць па імэйле Гэты адрас e-mail абаронены ад спам-ботаў. Каб убачыць яго, у Вас павінен быць уключаны Java-Script ці патэлефанваўшы на нумар (646) 389-0403.

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг