|
1-2 сьнежня 2010 група беларускіх выпускнікоў Эўрапейскага Гуманітарнага Унівэрсітэта сустрэлася з прадстаўнікамі Амэрыканскага Савета па міжнароднай адукацыі з мэтай абмеркаваць будучыню асацыяцыі выпускнікоў у Паўночнай Амэрыцы. Мерапрыемства праходзіла ў сталіцы ЗША Вашынгтоне.
Ірына Сулім, выпускніца ЭГУ (2004), Менск, Беларусь
У 2004-м годзе ЭГУ быў зачынены за незалежныя погляды на працэсы адукацыі, за імкненьне спрыяць крытычнаму мысьленьню сярод студэнтаў ды й падтрымліваць свабоду самавыяўленьня. Аднак крыху пазьней, у той самы год, ЭГУ быў ізноў адчынены ў літоўскай сталіцы Вільні, ды, з дапамогай студэнтаў, выпускнікоў і менскага факультэту, таксама як і міжнароднай супольнасьці і літоўскай улады, унівэрсітэт аднавіў свае дзеяньні зь вялікім посьпехам.
Амэрыканскае консульства па міжнароднай адукацыі было адным з доўгатэрміновых партнэраў ЭГУ, шчыльна працуючы з кіраўніцтвам унівэрсітэту. Мэтай сустрэчы ў Вашынгтоне было абмеркаваньне заснаваньня паўночнаамэрыканскай філіі асацыяцыі выпускнікоў ЭГУ, які меўся б аднавіць сувязі былых ды цяперашніх студэнтаў ЭГУ, якія жывуць на дадзены момант у Злучаных Штатах і Канадзе. У дадатак да правядзеньня сустрэч і форумаў выпускнікоў і студэнтаў ЭГУ, гэтая арганізацыя таксама імкнулася б дапамагаць ЭГУ ў Вільні і зьвяртацца да патэнцыйных партнэраў унівэрсітэту.
1 сьнежня швэцкі амбасадар у ЗША Йонас Хэўстром прымаў кіраўніцтва ЭГУ, ягоных выпускнікоў і міжнародных праваабаронцаў. Амбасадар і ягоная жонка ласкава прынялі гасьцеў у сваёй хаце ў Вашынгтоне. Акрамя прадстаўнікоў амэрыканскага консульства па міжнароднай адукацыі мэнэджэр па міжнароднаму філянтрапічнаму разьвіцьцю Натан Труіт, філянтрапічны каардынатар разьвіцьця Джулія Д. Хомстэд, дырэктар праграмаў вышэйшай адукацыі Тэрэнс Ф. Грэм. Прысутнічалі прадстаўнікі праўленьня ЭГУ, амбасадар Літвы ў Злучаных Штатах Жыгімонт Паўліоніс, міжнародныя назіральнікі ды прадстаўнікі Украіны Балаш Ярабік і Беларусі рэктар ЭГУ Анатоль Міхайлаў, віцэ-рэктар па акадэмічных справах Аляксандар Калбяска, дырэктар Беларускага Інстытута навукі і мастацтва (БІНіМ) ў Нью-Ёрку Вітаўт Кіпель, а таксама выпускнікі ЭГУ менскіх часоў Тацьцяна Жураўлёва, Вольга Дзянісава, Ірына Сулім ды выпускнік ЭГУ ў Вільні Арцём Анісімаў. У гасьцёў была магчымасьць ізноў пабачыцца, пазнаёміцца адзін з адным ды абмяняцца ідэямі наконт будучыні ЭГУ.
Гаспадар сустрэчы, амбасадар Швэцыі ў Злучаных Штатах, вітаў усіх уступнай прамоваю, якая вылучыла на першы плян статус ЭГУ як натхняльную мадэль незалежнага унівэрсітэта. Амбасадар казаў пра фонд ЭГУ і драматычнае закрыцьце ў 2004, а таксама пра ягонае адраджэньне ў Вільні ды бягучых посьпехах і праблемах.
Спадар Міхайлаў, рэктар унівэрсітэту, у сваёй прамове выказваў надзею на вяртаньне ЭГУ ў ягонае роднае месцазнаходжаньне, у Менск, калі палітычная сытуацыя ў Беларусі зьменіцца.
На працягу размовы аб бягучай сітуацыі ў ЭГУ і перспэктывах будучыні непазьбежна паўставала тэма надыходзячых прэзідэнцкіх выбараў на Беларусі (19-га сьнежня 2010). Міжнародныя прадстаўнікі віталі магчымасьць даведацца больш пра сёняшні палітычны рэжым на Беларусі і будучых пэрспэктывах краіны ад беларускіх суразмоўцаў.
Наведваньне Капіталійскага ўзвышша – гэта магчымасьць паглыбіцца ў гісторыю Амэрыкі. Падчас абедзенага перапынку выпускнікі прынялі ўдзел у экскурсіі па Капітоліі, зь якім зьвязаныя галоўныя моманты амэрыканскага мінулага ды й сучаснага. Пасьля гэтага адбылася сустрэча з саветнікамі Камісіі па бясьпецы і супрацы ў Эўропе Рональдам Дж. Макнамарой і Арэстам С. Дзейчакіўскім.
Спадар Макнамара і спадар Дзейчакіўскі наведвалі Беларусь неаднаразова, вось і зараз зьбіраюцца ехаць на Беларусь як міжнародныя назіральнікі на надыходзячых выбарах. Спачуваючы лёсу ЭГУ, дарадцы асабліва цікавіліся адносінамі унівэрсітэта да Беларусі, яе мовы, культуры і гісторыі. Акрамя таго, сустрэча выпускнікоў давала ім магчымасьць абмеркаваць сучасную палітычную, сацыяльную і эканамічную сітуацыю на Беларусі.
Як вынік сустрэчы, выпускнікі, з падтрымкаю Амэрыканскага Консульства па міжнароднай адукацыі, заснавалі суполку ў Сеціве «Выпускнікі ЭГУ (Паўночнаамэрыканскага кантынэнту)» (
Гэты адрас e-mail абаронены ад спам-ботаў. Каб убачыць яго, у Вас павінен быць уключаны Java-Script
), з сэтай злучыць выпускнікоў ЭГУ, якія жывуць у ЗША ці Канадзе.
Будзем падтрымліваць зносіны, каб пабудаваць магутную і цікавую суполку ЭГУ у Паўночнай Амэрыцы ды заставацца звязанымі з нашым унівэрсітэтам!
Калі ў Вас ёсьць пытаньні наконт суполцы выпускнікоў ЭГУ, калі ласка, зьвяртайцеся:
Гэты адрас e-mail абаронены ад спам-ботаў. Каб убачыць яго, у Вас павінен быць уключаны Java-Script
|