website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



19 студзеня ў Нью-Ёрку - акцыя пратэсту Free Belarus Адправіць на e-mail
Tuesday, 18 January 2011
У гэтую сераду 19 студзеня ў Нью-Ёрку беларускі "Свабодны тэатр" разам Amnesty International ды Public Theater сумесна правядуць акцыю пратэсту "Свабодная Беларусь" - "Free Belarus". У акцыі прымуць удзел прадстаўнікі тэатральнай супольнасьці Нью-Ёрку.

Акцыя адбудзецца з 12.00 да 13.00 на перакрыжаваньні 67-й вуліцы і Лексінгтан (136 East 67th Street). Даслаўшы слова "PROTEST" на нумар 27138, вы будзеце атрымліваць апошнія зьвесткі пра мерапрыемства.

 19 студзеня, роўна праз месяц пасьля жахлівых падзей у Менску, калі ў Беларусі спецслужбы жорстка разагналі мітынг у цэнтры гораду і калі былі збіты, затрыманы арыштаваны сотні чалавек, у Нью-Ёрку пройдзе акцыя падтрымкі беларусаў, чые правы парушаюцца і асабліва тых, хто знаходзіўся за кратамі і працягвае знаходзіцца ў турмах ды ізалятрарах і зараз.

Сярод затрыманых і абвінавачваемых знаходзяцца нашыя сябры.

"Свабодны Тэатр" заклікае ўсіх нас падтрымаць іх у гэты цяжкі час.

Сваім удзелам у акцыі мы патрабуем, каб улады Беларусі спынілі свае рэпрэсыўныя дзеяньні ў дачыненьні грамадзян сваёй краіны. Мы выступаем за свабоду слова ды думкі ў нашай краіне. Мы выступаем за вольную Беларусь.



Калі ласка распаўсюджвайце гэтую інфармацыю сярод сваіх сяброў, у фэйсбуку, твітэры ды ў іншых сацыяльных сетках, якімі вы карыстаецеся.



Паведамляючы аб акці, ініцыятарамі якой выступаюць прадстаўнікі Беларускага "Свабоднага Тэатру", які на працягу двух тыдняў кожны дзень з аншлагамі выступаў на нью-ёркскай сцэне ды атрымаў высокія адзнакі тэатральных крытыкаў буйнейшых выданьняў ЗША, мы падтрымліваем нашых сяброў у Беларусі і мы падтрымліваем нашу родную Беларусь!

Мы павінны ў гэты дзень стаяць упоплеч з гэтымі неверагодна сьмелымі артыстамі!

PEACEFUL PUBLIC DEMONSTRATION
Sponsored by The Public Theater and Amnesty International USA
Wednesday, January 19 from 12 PM to 1 PM
The Mission of the Republic of Belarus to the UN
136 East 67th Street

Афіцыйная старонка акцыі пратэсту ў фэйсбуку даступная па дадзенай спасылцы.

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг