|
Амерыканская праграма культурніцкага абмена YKO запрашае вучняў старэйшых класаў з Беларусі прыняць удзел у праграме абмену ды наведаць улетку ЗША на чатыры тыдні. Дэдлайн падачы заяваў на ўдзел – 20 лістапада.
Вэб-сайт: Youth Cultural Opportunity Школьнікі будуць удзельнічаць у культурніцкіх мерапрыемствах, пазнаваць жыццё і культуру ЗША на ўласным досведзе, жыць у амерыканскіх сем’ях. Безумоўна, школьнікі будуць мець магчымасць падзяліцца досведам жыцця ў Беларусі са сваімі новымі амерыканскімі сябрамі. Праграма спансуецца Дзярждэпартаментам ЗША.
Кандыдат мусіць: - Быць у 9 ці ў 10 класе сярэдняй школы/ліцэя/гімназіі - Быць народжаны пасля 1 студзеня 1995 і да 1 чэрвеня 1996 г. - Мець добрыя і выдатныя адзнакі - Ведаць ангельскую мову (умець чытаць і размаўляць па-ангельску) - Быць грамадзянінам Беларусі Для ўдзелу ў праграме неабходна: - Запоўніць заяўку і онлайн анкету і даслаць неабходныя дакументы па пошце ці па імэйле. Неабходныя дакументы: - Заяўка + анкета - Фота для візы - Копія пасведчання аб нараджэнні - Акадэмічную даведку аб паспяховасці Куды дасылаць: - Анлайн формы: www.ycopportunity.org/yco - Імэйл:
Гэты адрас e-mail абаронены ад спам-ботаў. Каб убачыць яго, у Вас павінен быць уключаны Java-Script
- Адрас амбасады ЗША у Мінску: Герцэна 2а, 220030, Мінск, Беларусь Тэлефон: +375-17-217-0481 Час працы: 8:30-17:30, панядзелак-пятніца - Сайт: http://minsk.usembassy.gov Дэдлайн падачы заявак на праграму – 30 лістапада 2010. Спяшайцеся! Вынікі будуць паведамленыя паўфіналістам пасля 15 снежня і яны будуць запрошаныя на інтэрвію і тэставанне на ангельскай мове. Ад’езд у ЗША - напрыканцы чэрвеня. Вяртанне ў Беларусь – напрыканцы ліпеня 2011. За дадатковай інфармацыяй - націскайце на спасылку. |