website languages:
News
Articles
Literature
Video/Audio
 
About us
Our initiatives
Free hosting
Join us
Contact
 
Links
Our banners
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Запрашэньне на Трэці Кангрэс Новай Беларускай Дыяспары Эўропы і Злучаных Штатаў Амэрыкі E-mail
Wednesday, 15 September 2010
24 - 28 лістапада 2010 года ў Бэрліне пройдзе Трэці Кангрэс Новай Беларускай Дыяспары Эўропы і Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Тэматыка Кангэсу-2010: "Пэрспэктывы для зменаў у Беларусі. Што мы можам зрабіць".
 
Месца: Бэрлін, Нямеччына. Час: 24-28 лістапада 2010 года

Паважаныя сябры, запрашаем вас да ўдзелу ў Трэцім Кангрэсе Новай Беларускай Дыяспары Эўропы і Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Праца на Другім Кангрэсе ў Страсбургу, Францыя

Яго тэмамі будуць:
 
 ● пэрспэктывы зменаў у Беларусі ў найбліжэйшай будучыні і наша роля ў іх;
 
 ● пэрспэктывы нашай сумеснай дзейнасці ў гэтым кірунку ў галіне культуры, бізнэсу, палітыкі і грамадзкіх праэктаў, інфармацыі і СМІ.
 
Мы плянуем сабраць у Бэрліне 35 - 50 актыўных і матываваных прадстаўнікоў новага пакаленьня беларускай дыяспары з краінаў Эўропы, ЗША, Расеі і Ўкраіны, а таксама нашых калег з Беларусі, якія прадстаўляюць розныя сфэры жыцьця (бізнэс, культура, палітыка, грамадзкая дзейнасьць, мэдыі і інтэрнэт), каб разам з вопытнымі экспэртамі з Эўропы, ЗША і Беларусі, нямецкімі актывістамі, зацікаўленымі ў Беларусі, абмеркаваць розныя тэмы ў межах нашага Кангрэсу.

Мэтамі дадзенай сустрэчы зьяўляюцца:

 ● стварэньне ўмоў для плённага супрацоўніцтва і ўзаемадапамогі для актыўных людзей з дыяспары і Беларусі;

 ● стварэньне пастаянна дзеючага каардынацыйнага камітэту Кангрэса для падтрымкі працы сеткі і прадстаўленьня ды эфэктыўнага лабіраваньня яго інтарэсаў;

 ● падтрымка ў Нямеччыне актыўных людзей, якія займаюцца беларускімі пытаннямі;

 ● працяг традыцыі штогадовых Кангрэсаў новай дыяспары, падвядзеньне вынікаў работы нашай сеткі за пэрыяд 2009-2010;

 ● планаваньне сумесных дзеяньняў на пэрыяд 2011-2012.

Калі вы хочаце стаць удзельнікам нашага мерапрыемства, мы запрашаем вас падаць заяўку ў рамках адкрытага конкурсу. Для гэтага вам неабходна да 5-га кастрычніка 2010 запоўніць электронную анкету .
 
На аснове аналізу вашых анкет Адборачная камісія зробіць выбар лепшых, кіруючыся крытэрамі вашай матывацыі, наяўнасьці сьвежых ідэяў і вопыту падобнай дзейнасьці ў мінулым і сучаснасьці, а таксама прытрымліваючыся прынцыпаў геаграфічнай і прафэсыйнай рэпрэзентацыі, гендэрнага і ўзроставага балансу. Пасьля 10-га кастрычніка 2010 года з тымі з вас, хто будзе абраны ў якасці удзельнікаў нашага мерапрыемства, зьвяжуцца прадстаўнікі аргкамітэту, каб удакладніць пытаньні вашай лагістыкі і візавага суправаджэньня.
 
Працоўнымі мовамі Кангрэсу будуць беларуская, руская і ангельская.
 
Валоданьне імі ўдзельнікамі нашага мерапрыемства вітаецца. Кангрэс будзе праходзіць у спецыялізаваным канферэнц-цэнтры Teikyo Berlin.
 
Кангрэс фінансуецца не толькі нашымі партнёрамі, але і ўсімі намі, што прадугледжвае ваш матэрыяльны ўдзел у ім (членскі ўзнёсак - 50 эўра, а таксама доля ўласнага ўдзелу ў вашых дарожных выдатках). Дакладная сума ўласнага ўкладу кожнага ўдзельніка ўдакладняецца і будзе вызначаная на базе фінальнай калькуляцыі выдаткаў не пазьней за 11 кастрычніка 2010 у памеры ад 50 да 300 эўра.
 
«Кангрэс новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША» - сетка, cтвораная ў 2008 г. у Эстоніі, якая аб'ядноўвае актыўных прадстаўнікоў новага пакаленьня беларусаў у дыяспары і Беларусі. Займаецца лабіяваньнем беларускіх інтарэсаў за мяжой, падтрымкай роднай культуры і мовы, кансалідацыяй маладога пакаленьня беларусаў, інфармацыйнымі і адукацыйнымі праектамі. Раз у год праводзіцца платформавая сустрэча Кангрэсу: 2008 - Талін, Эстонія; 2009 - Страсбург, Францыя; 2010 - Бэрлін, Нямеччына.

Больш інфармацыі аб мінулых платформавых сустрэчах можна знайсьці тут:
 
 ● 2008 - Першы Кангрэс у Таліне, Эстонія (тэкст на ангельскай мове і фота)
 
 ● 2009 - Другі кангрэс у Страсбургу, Францыя (тэкст на ангельскай мове і фота плюс відэа на рускай мове)
 
Аб іншых праэктах нашай сеткі:
 
 ● Усталяваньне мэмарыяльнай дошкі БНР у Таліне (2009, відэа, на рускай мове)

 ● Ордэн Свабоды, цырымонія ўзнагароджаньня (2009, відэа, на рускай мове)

 ● Праекты ў Паўночных краінах (2009, відэа, на рускай мове)

 ● Выстава "Мастацтва супраць дыктатуры" у Кангрэсе ЗША (2009, відэа, на рускай мове)

 ● Выстава Мастацтва супраць дыктатуры ў Нарвэгіі (2009, тэкст і фота, на ангельскай мове)

 ● Трэнінг ў Страсбургу (2010, тэкст і фота, на ангельскай мове)

 ● ARU-ТБ (2010, тэкст, на рускай мове)

 Другі Кангрэс ў Страсбургу, Францыя: адпачынак паміж сэсіямі

 
< Prev   Next >





Бясплатны хостынг