|
19 верасьня ў нядзелю ў Гайлэнд Парку, штат Нью-Джэрсі, - мастацкая выстава і пікнік.
Паважаныя Сябры-Беларусы!
У гэтую нядзелю 19 верасьня ў Гайлэнд Парку, штат Нью-Джэрсі, пройдзе мастацкая выстава твораў Любові Карпавай - іконы, вышытыя бісерам - ды пікнік. Яны распачнуцца пасьля традыцыйнай нядзельнай Сьвятой Літургіі.
Запрашаем Вас у нядзелю 19 верасьня на выставу Любові Карпавай. Беларускі Музэй у Нью-Ёрку сумесна з парафіяй Царквы Жыровіцкай Іконы Божай Маці ў Гайлэнд Парку ладзяць мерапрыемства з удзелам беларускай мастачкі, якая зараз жыве ў Нью-Ёрку.
Любоў Карпава прадэманструе больш за 30 прац неверагодна прыгожых сваіх твораў: яе вышываныя іконы - сапраўдны цуд! 
Выстава твораў Любові Карпавай падчас 29-й сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі Вы маеце магчымасьць убачыць гэты цуд уласнымі вачыма, паразмаўляць з мастачкай ды сустрэцца з беларусамі з навакольля.
Таксама запрашаем прыняць удзел у пікніку, які будзе зладжаны там жа ў Гайлэнд Парку адразу пасьля Сьвятой Літургіі, якая пачнецца а 10-й гадзіне раніцы (пачатак пікніка прыблізна а палове на 12-ю - 11.30 ам). Падчас пікніку адбудзецца латарэя (пры магчымасьці прыносьце фонды, каб паўдзельнічаць у ёй).
Беларуская моладзь, хлопцы і дзяўчыны, кожны, хто ганарыцца быць беларусам!
Мы, сябры Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі ды прадстаўнікі Рады БелМузэя ў Нью-Ёрку, просім адклікнуцца на нашае запрашэньне ўсіх, каму неабыякавы лёс нашай Бацькаўшчыны ды хто жадае развіцьця мясцовай беларускай грамадзе, ды прыняць удзел у мерапрыемствах, якія пройдуць у гэтую нядзелю. Мы будзем мець магчымасьць абмеркаваць у прыемнай сяброўскай кампаніі становішча, у якім зараз знаходзіцца мясцовая беларуская грамада, паразважаць аб нашых магчымых далейшых дзеяньнях і мерапрыемствах, якія будуць здольны прыдаць натхненьня ўсім нам ды паўплываць станоўчым чынам на разнастайнасьць жыцьця беларускай дыяспары ў паўночна-заходняй частцы ЗША.
Прыяжджайце калі ласка 19 верасьня ў Гайлэнд Парк, штат Нью-Джэрсі! Будзем рады ізноўку бачыць вас!
Як дабрацца:
З Нью-Ёрка да Гайлэнд Парка даехаць можна аўтобусам ці цягніком. Шлях у дарозе займае 45-60 хвілін. І ад прыпынка аўтобуса, і ад чыгуначнай станцыі ў Нью-Брансўіку да царквы, дзе будуць ладзіцца мерапрыемствы, - ня больш за 10-15 хвілін пешшу.
Адрэса па якой будуць праходзіць выстава і пікнік: 9 River Road Highland Park, NJ, 08904
Даезд да месца мерапрыемства:
- Зь Нью-Ёрка аўтобусам з NY-NJ Port Authotity Bus Terminal (8 ave. & 41 street, New York, NY 10001) да гораду New Brunswick, прыпынак "Hyatt Regency". Час у дарозе - 50 хвілін. Прайшоўшы пешшу праз мост (не больш 5 хвілін) і, павярнуўшы на першым павароце пасьля маста налева, вы ўбачыце будынак царквы.
- Таксама да Нью-Брансўіка можна даехаць ад Penn Station, што знаходзіцца ў мідтаўне Манхэтана ў Нью-Ёрку. Кошт квітка на цягнік да Нью-Брансўіка (канцавая станцыя - Трэнтан), які ходзіць некалькі разоў у гадзіну, - 13 даляраў (дзеці і ветэраны - $5,75). Час у дарозе - ад 45 хвілін да гадзіны. Ад станцыі вы павінны ісьці па вуліцы Albany st. у бок памяньшэньня лічбаў дамоў. Праз пару хвілін вы ўбачыце па правым баку вуліцы гатэль "Hyatt Regency". Мінуўшы яго, трэба прайсьці мост і пасьля яго на першым павароце пайсьці налева. Там і знойдзеце беларускую царкву.
- Хто едзе з боку Філядэльфіі, можна скарыстацца тым жа цягніком, толькі які ідзе ўжо ў бок Нью-Ёрку з Трэнтана. Прыпынак - Нью-Брансўік. Глядзіце вышэй, як дабрацца да месца правядзеньня мерапрыемстваў.
Калі ласка прыходзьце са сваёю сям'ёю і запрашайце сяброў ды знаёмых!
Выстава твораў Любові Карпавай падчас 29-й сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі |