website languages:
News
Articles
Literature
Video/Audio
 
About us
Our initiatives
Free hosting
Join us
Contact
 
Links
Our banners
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Рэзалюцыя удзельнікаў 29-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі E-mail
Thursday, 09 September 2010
Тэкст Рэзалюцыі, прынятай на 29-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Нью-Брансўіку. РЭЗАЛЮЦЫЯ

удзельнікаў 29-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі


Мы, удзельнікі Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якія сабраліся ў Нью-Брансўіку, штат Нью-Джэрсі, 4 і 5 верасьня 2010 г. на традыцыйную супольную штодвухгадовую імпрэзу:

•    захоўваем і ўшаноўваем памяць беларускіх дзеячоў, што стварылі арганізацыі і запачаткавалі нацыянальную дзейнасьць сярод суродзічаў ў Паўночнай Амэрыцы;

•    вітаем усіх нашых сучасьнікаў-суродзічаў у Паўночнай Амэрыцы, на Бацькаўшчыне і ў сьвеце, якія падтрымліваюць ідэалы Акту 25 Сакавіка 1918 году, і асабліва ўсіх тых, што змагаюцца за ўжыцьцяўленьне ідэалаў Акту 25 Сакавіка;

•    адзначаем, што беларусы Паўночнай Амэрыкі падтрымліваюць ідэю Незалежнасьці Беларусі, яе нацыянальныя мову і культуру, імкнуцца дапамагчы дэмакратычным сілам аднавіць правы і свабоду яе грамадзянаў, надаць належную ўвагу беларускай культуры ў Беларусі, пазбавіць ад  дыктатарскага рэжыму ды паспрыяць уваходу Беларусі ў склад эўрапейскай і сусьветнай дэмакратычнай супольнасьці;

•    асуджаем сёнешні антынацыянальны аўтарытарны рэжым у Беларусі, які вядзе да застою ў эканоміцы, падаўляе канстытуцыйныя свабоды і вынішчае беларускую культуру;

•    заклікаем урады ЗША і Канады ўзмоцніць дапамогу нацыянальным дэмакратычным сілам у Беларусі і падвысіць узровень заангажаванасьці ў справе садзейнічаньня  аднаўленьню правоў і свабодаў для ейных грамадзянаў;

•    заклікаем усіх беларусаў і выхадцаў зь Беларусі ў Паўночнай Амэрыцы, а працягваць дапамагаць дэмакратычнай апазыцыі Беларусі ў форме далучэньня да беларускіх арганізацыяў, збору фінансавых сродкаў, падтрымкі заканадаўчых ініцыятываў датычных Беларусі, удзелу ў кампаніях салідарнасьці й пратэсту, працы з сваімі сэнатарамі й кангрэсмэнамі, інфармаваньня іх пра становішча ў Беларусі, падкрэсьленьня адмоўнай ролі Расеі ў беларускім пытаньні.

Толькі разам, мы ўсе, каму дарагая Беларусь і ейная будучыня, адставіўшы спрэчкі і непаразуменьні, зможам дабіцца салідарнасьці беларускіх сілаў у Паўночнай Амэрыцы і замежжы, зможам дапамагчы як сабе, так і нашай Бацькаўшчыне.
 
< Prev   Next >





Бясплатны хостынг