|
У маршы паняволеных народаў у Нью-Ёрку больш за ўсё беларускіх сцягоў (фота) |
|
|
Monday, 19 July 2010 |
|
18 ліпеня ў Нью-Ёрку распачаўся шэраг пратэстных акцый супраць сучасных таталітарных і камуністычных рэжымаў. У мерапрыемстве, афіцыйна зацверджаным 52 гады таму, штораз удзельнічае беларуская дыяспара.
«Еўрарадыё»
Тыдзень паняволеных народаў адкрыўся імшой у касцёле Св. Патрыка. Святар асвяціў сцягі дэманстрантаў: кубінскія, прускія і беларускія. Пасля набажэнства калона рушыла ў Цэнтральны парк. 

– What flag is it? – паказвалі мінакі на бел-чырвона-белы сцяг.
– Belarus! Not official, but opposition! – бадзёра адказвалі маладзёны з беларускай дыяспары.


– Пасля пяцідзесяці з гакам гадоў марш ужо не так прыцягвае ўвагу амерыканцаў. Для іх пасля сканчэння камуністычных рэжымаў гэта стала менш актуальным, – лічыць старшыня нью-ёркскага аддзелу Беларуска-амерыканскага задзіночання Віталь Зайка. – Але мы ўвесь час стараемся прыцягнуць увагу амерыканскага грамадства да беларускіх праблем. І цяпер, як бачна, нашыя сцягі дамінуюць.


Больш за 50 год таму выхадцы з краін ўсходняй Еўропы (у тым ліку Беларусі) аб’ядналіся, каб змагацца супраць панавання камунізму ў сваіх родных краінах. Ініцыятыву падтрымаў Кангрэс Злучаных Штатаў. У 1952 годзе тагачасны Прэзідэнт Эйзэнхаўэр зацвердзіў закон, які афіцыйна прызнаваў кожны трэці тыдзень ліпеня Тыднем паняволеных народаў. |