|
Усталяваньне бюста Васілю Быкаву ў Нью-Ёрку |
|
|
Tuesday, 20 April 2010 |
|
У 21 красавіка ў Нью-Ёрку адбудзецца ўрачыстая перадача бюста Васіля Быкава Калюмбійскаму унівэрсітэту. Цырымонія распачнаецца а палове на першую ў гэту сераду.
Беларускі Музэй у Нью-Ёрку
Напрыканцы мінулага году Беларускім Музэем у Нью-Ёрку і прадстаўнікамі беларускай дыяспары была дасягнута прынцыповая дамоўленасьць аб перадачы бюста аднаго з найбольш вядомых беларускіх пісьменьнікаў, як яго называюць у нашай краіне, сумленьню Беларусі Васілю Быкаву аднаму з найбольш вядомых унівэрсітэтаў Нью-Ёрку. Бюст нашаму пісьменьніку будзе ўсталяваны ў сусьветна вядомай бібліятэцы Калямбія Юнівёрсіці. І вось нарэшце знакавая для ўсёй беларускай грамады Амэрыкі ды і, бадай, для ўсіх беларусаў сьвету падзея адбудзецца ўжо ў бліжэйшую сераду 21 красавіка.
У адкрыцьці прымуць удзел аўтар бюста Васілю Быкаву скульптар і мастак Алесь Шатэрнік, які зараз знаходзіцца ў Злучаных Штатах, ды вядомы беларусазнаўца старшыня Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва Вітаўт Кіпель.
Запрашаем усіх беларусаў Нью-Ёрку і навакольля прыняць удзел ва ўрачыстай цырымоніі і паведамляць пра падзею сябрам ды знаёмым. Падыходзьце калі ласка да 12.25 да будынку бібліятэкі.
Сустрэнемся, Сябры!
Месца правядзеньня цырымоніі: Калюмбійскі Унівэрсітэт, Нью-Ёрк Сіці (перакрыжаваньне 118-й вуліцы і Амстэрдам Авэню) 420 W 118 st. International Affairs Building New York, NY 10027Дата: 21 красавіка, 2010, серада. Час: 12.30 рм - 13.30 рм. На фота: бюст Васіля Быкава на 27-ай сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі |