website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Жалобны чарнобыльскі мітынг каля штаб-кватэры ААН Адправіць на e-mail
Friday, 16 April 2010
25 красавіка а 2-й гадзіне дня каля штаб-кватэры ААН з нагоды гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС адбудзецца мітынг, арганізатарам якога выступае Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі.

Тая аварыя адыграла істотную ролю ў жыцьці кожнага з нас. Для тых, хто зараз знаходзіцца ў Беларусі, хто нарадзіўся і жыў на тэрыторыі краіны пасьля таго чорнага для нашай нацыі дня 26-га красавіка, нанесены непамерны ўрон здароўю. Зараз бадай няма ніводнага беларуса, чые родныя ці знаёмыя ня мелі хвароб, прычынай якіх зьяўляецца аварыя на ЧАЭС.

Хваробы сэрца, анкалагічныя захворваньні папросту захлынулі Беларусь пасьля 1986-га году. Колькасьць хворых людзей павялічваецца з кожным годам. І, нагледзячы на ўсё гэта, цяперашнія ўлады краіны па сутнасьці адмяжоўваюцца ад абмеркаваньня праблем Чарнобылю і іх вырашэньня.



Прафэсар Гомельскага дзяржаўнага медычнага ўнівэрсітэту Юры Бандажэўскі галоўны беларускі спецыяліст па вывучэньні ўплыву на здароўе чалавека малых доз радыяцыі ў 90-я гады ўздымаў праблемныя чарнобыльскія пытаньні і праз некаторы час быў пазбаўлены волі па надуманых прычынах. Набірае ўсё большыя абароты засяленьне моладзю, скончыўшай ВНУ краіны, забруджаных тэрыторыяў. Улады пачалі скасоўваць льготы ліквідатарам чарнобыльскай катастрофы. Усё больш асвойваюцца пад сельскагаспадарчыя патрэбы землі, якія пацярпелі ад найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва. Кожнаму, нават мала знаёмаму з радыяцыяй чалавеку відавочна, што ніводнае з гэтых дзеяньняў улады ня можа палепшыць здароўе беларусаў.

Зараз на самым вышэйшым узроўні прынята рашэньне аб будаўніцтве новай АЭС. Прычым у адным з найбольш чыстых рэгіёнаў краіны - недалёка ад Браслаўскіх азёраў.

Спецыялісты ацанілі ўрон, нанесены асяродзьдзю і чалавеку Чарнобылем, у больш чым 230 мільярдаў даляраў. Аднак праблемы, узьнікшыя з-за Чарнобылю, кіраўніцтва Беларусі нібыта наўмысна вырашае не заўважаць, абракаючы беларусаў на фізычнае вынішчэньне.

Просім усіх, хто неабыякавы да лёсу Беларусі і людзей, жывучых у нас на Радзіме, прыйсьці а 2-й гадзіне дня ў нядзелю 25-га красавіка да штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, каб нагадаць сьвету пра трагедыю, якая працягвае жыць побач з кожным з беларусаў і сёньня праз 24 гады пасьля аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. 

Адрэса, па якой будзе праведзены жалобны мітынг, прысьвечаны гадавіне Чарнобыльскай аварыі: 60 United Nations Plaza,New York City, NY 10017 (паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue).
Дата: нядзеля, 25 красавіка, 2010
Час: 2:00PM - 3:00PM

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг