website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Тэкст Рэзалюцыі, прынятай беларусамі ЗША да Дня Волі Адправіць на e-mail
Thursday, 01 April 2010
Падчас сьвяткаваньня Дня Волі беларусамі Амэрыкі ў Нью-Бансуіку, штат Нью-Джэрсі, адзінагалосна была прынята Рэзалюцыя аб падтрымцы ідэалаў 25 Сакавіка.
 
РЭЗАЛЮЦЫЯ  

удзельнікаў сьвяткаваньня 92-х угодкаў незалежнасьці Беларусі  


 Мы, удзельнікі сьвяткаваньня 92-х угодкаў незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, што сабраліся на ўрачысты сход у Нью-Брансўіку, Нью-Джэрзі, 21 сакавіка 2010 г.,

- ушаноўваем памяць беларускіх дзеячоў, што паклалі свае сілы і жыцьцё на адбудову незалежнай Беларусі;

- вітаем усіх нашых суродзічаў у Паўночнай Амэрыцы, на Бацькаўшчыне і ў сьвеце, якія падтрымліваюць ідэалы Акту 25 Сакавіка 1918 году, і асабліва ўсіх тых, што змагаюцца за ўжыцьцяўленьне ідэалаў Акту 25 Сакавіка;

- асуджаем антынацыянальны аўтарытарны рэжым у Беларусі, які вядзе да застою ў эканоміцы, падаўляе канстытуцыйныя свабоды і вынішчае беларускую культуру;

- адзначаем, што беларусы ЗША падтрымліваюць ідэю Незалежнасьці Беларусі, яе нацыянальныя мову і культуру, імкнуцца дапамагчы дэмакратычным сілам аднавіць правы і свабоду яе грамадзянаў, надаць належную ўвагу беларускай культуры ў Беларусі, пазбавіць яе дыктатарскага рэжыму ды паспрыяць уваходу Беларусі ў склад эўрапейскай і сусьветнай дэмакратычнай супольнасьці;

- заклікаем урад ЗША узмоцніць дапамогу нацыянальным дэмакратычным сілам у Беларусі і падвысіць узровень заангажаванасьці ў справе садзейнічаньня  аднаўленьню правоў і свабодаў для ейных грамадзянаў; адначасна выказваем глыбокую падзяку Кангрэсу ЗША за падтрымку дэмакратыі ў Беларусі ў адпаведнасьці з Актам аб працягу падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі (2008);

- заклікаем усіх беларусаў і выхадцаў зь Беларусі ў ЗША, а таксама амэрыканцаў зь беларускімі каранямі працягваць дапамагаць дэмакратычнай апазыцыі Беларусі ў форме збору фінансавых сродкаў, падтрымкі заканадаўчых ініцыятываў датычных Беларусі, удзелу ў кампаніях салідарнасьці й пратэсту, працы з сваімі сэнатарамі й кангрэсмэнамі, інфармаваньня іх пра становішча ў Беларусі, падкрэсьленьня адмоўнай ролі Расеі ў беларускім пытаньні.

Толькі разам, аб'яднаўшыся, мы ўсе, каму дарагая Беларусь і ейная будучыня, зможам дабіцца пералому сёньняшняга становішча ў Беларусі, зможам наблізіць канец рэжыму, які называюць апошняй дыктатурай у Эўропе.

Беларусы ЗША прымаюць рэзалюцыю

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг