website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Беларусы ЗША адзначаюць Дзень Волі (фотарэпартаж) Адправіць на e-mail
Monday, 29 March 2010
У 2010-м годзе праграма сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці Беларусі аказалася досыць насычанай. Беларусы ў розных частках ЗША па-свойму адзначалі гэтае сьвята.

"Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі"

21 сакавіка, Хайлэнд Парк, штат Нью-Джэрсі

Сьвяточная праграма мерапрыемстваў распачалася ў царкве Сьвятой Іконы Жыровіцкай Маці Божай у Хайлэнд Парку штата Нью-Джэрсі. Тут адбыўся сьвяточны малебен, прысьвечаны Дню Незалежнасьці Беларусі. Пратаярэй Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы айцец Зінові адзначыў: "Сьвята Дня Волі прыпадае на Вялікі пост. Мы павінны памятаць, як здабывалася незалежнасьць нашай Беларусі. Ведаць пра гэты дзень і годна яго адзначаць - гэта даніна нашай павагі да нашых гераічных продкаў, якія здабылі для беларускага народу ў стагодзьдзях барацьбы скарб незалежнасьці".

Сьвяточная літургія ў царкве Сьвятой Іконы Жыровіцкай Маці Божай

21 сакавіка, Нью-Брансуік, штат Нью-Джэрсі

Літаральна праз гадзіну пасьля заканчэньня літургіі ў гатэлі "Hyatt Regency" ужо каля сотні беларусаў сабраліся, каб адзначыць найвялікшае нацыянальнае сьвята.

Адкрылі даволі насычаную праграму мерапрыемстваў урачыстага сьвяткаваньня старшыні аддзелаў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) Нью-Джэрсі і Нью-Ёрку Юрка Азарка ды Віталь Зайка.

Старшыня аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) у Нью-Джэрсі Юрка Азарка адкрывае ўрачыстае сьвяткаваньне

Сьвятар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Айцец Зінові падчас свайго віншавальнага слова і малітвы

Старшыня аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) Нью-Ёрку Віталь Зайка

Старшыня Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва Вітаўт Кіпель



Вядомы беларускі мастак скульптар і мастак Алесь Шатэрнік

Беларусы ЗША прымаюць рэзалюцыю

Алесь Казак і Валянціна Пархоменка

Воля Казак (OLYIA)

Сяржук Сокалаў-Воюш

Вядомае беларускае сямейнае трыа музыкаў Алесь Казак, Валянціна Пархоменка і Воля Казак (OLYIA)

Беларусы разглядаюць выставу, падрыхтаваную Беларускім Музэем у Нью-Ёрку

Дзень Волі - цудоўная нагода для беларусаў Амэрыкі сабрацца разам

25 сакавіка, штат Канзас
Выкладчыца Надзея Сычугова правяла адкрыты занятак у Паўднёва-Заходнім каледжы ў гарадку Ўінфілд , штат Канзас, з нагоды сьвяткавання 92-й гадавіны Дня Волі.

Бел-чырвона-белы сьцяг сярод дзяржаўных сьцягоў на тэрыторыі ўніверсітэту

Надзея Сычугова (чацьвертая справа ў першым шэрагу) з амерыканскімі студэнтамі

MIAMI З ВАМІ!


Маямі з Беларусьсю!



У манiфестацыі, якая прайшла ў цэнтры Маямі, узялі ўдзел каля 25 беларусаў ЗША. Па словах арганізатараў, яны мeлі сваей мэтай звярнуць увагу сусветнай грамадскасьцi да цяжкага становiшча з правамi чалавека ў Беларусi, данесцi да амерыканцаy той факт, што Беларусь зьяуляецца апошняй краiнай у Эўропе, дзе захоўваецца дыктатура.

27 сакавіка, горад Нью-Ёрк

Каля 50-ці беларусаў з Флорыды, Масачусэтса, Пэнсільваніі, Нью-Джэрсі і Нью-Ёрку разам адзначалі Дзень Волі каля штаб-кватэры ААН, прыняўшы ўдзел у сьвяточным мітынгу, арганізаваным "Беларускім Моладзевым Рухам Амэрыкі".

Беларусы сьпяваюць гімн сваёй краіны

Дзень Волі ў Нью-Ёрку: з надзеяй у лепшую Беларусь

28 сакавіка, горад Сан-Францыска, штат Каліфорнія

Пад сонейкам Каліфорніі таксама адзначалі Дзень Волі.

Беларусы з сябрамі з Украіны ды Францыі вішававалі адзін аднаго з Днем Волі ў Далорэс Парку.

Беларусы Сан-Францыска ў строях з нацыянальным каларытам, сьпяваючы пад гітару ды ласуючыся прыгатаванымі беларускімі стравамі, добра правялі час у гэты сьвяточны дзень.

Пад гітарныя рыфы прагучалі вершы Максіма Багдановіча. Беларусы прасьпявалі разам песьні Данчыка, "Крамбамбулі" і "Ляпіса Трубяцкога".

Сонечнага настрою нам усім, беларусы!

Са сьвятам, Беларусь!

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг