website languages:
News
Articles
Literature
Video/Audio
 
About us
Our initiatives
Free hosting
Join us
Contact
 
Links
Our banners
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Сьвяточны мітынг да Дня Волі ў Нью-Ёрку E-mail
Thursday, 18 March 2010
Запрашаем усіх беларусаў, якія пражываюць паблізу Нью-Ёрку, прыняць удзел у адзначэньні нашага нацыянальнага сьвята Дня Волі - 92-х угодкаў абвяшчэньня незалежнай Беларусі.

 У суботу 27-га сакавіка а першай гадзіне (1 p.m.) дня ў Нью-Ёрку насупраць штаб-кватэры ААН пройдзе сьвяточны мітынг, прысьвечаная Дню Незалежнасьці Беларусі.

Абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі - галоўнае нацыянальнае сьвята нашай краіны.

 Гэты дзень - найлепшая нагода для беларусаў нью-ёркскага навакольля уганараваць разам пад бел-чырвона-белымі сьцягамі памяць нашых знакамітых продкаў - паўстанцаў Тадэвуша Касьцюшкі, Кастуся Каліноўскага, братоў Луцкевічаў, слуцкіх ваяроў ды палегшых у Курапатах людзей і мільёнаў іншых беларусаў, дзякуючы якім мы зараз маем сваю незалежную краіну.

Правесьці гэты дзень поплеч адзін з адным пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі колерамі - гэта яшчэ і своеасаблівая маральная падтрымка тых беларусаў, якія працягваюць сёньня ісьці па пракладзеным нашымі славутамі продкамі на працягу насычанай тысячагадовай гісторыі Беларусі шляху. Шляху да дэмакратычнай Беларусі, у якой будуць паважаць чалавека, ганарыцца беларускай спадчынай і будуць думаць пра лёс нашай роднай краіны і будучыню ды дабрабыт усіх беларусаў.

Мітынг у Дзень Волі ў Нью-Ёрку - гэта яшчэ і добрая магчымасьць сустрэцца з землякамі, сябрамі ды знаёмымі, знайсьці новыя кантакты ды паразмаўляць пра тое, што турбуе, пра свае посьпехі ды дасягненьні, пра мінулае краіны, цяперашняе яе становішча ды лёс нашай Бацькаўшчыны.

 Калі ласка распаўсюджвайце інфармацыю пра акцыю, што адбудзецца ў Нью-Ёрку ў суботу 27-га сакавіка сярод сяброў, знаёмых ды ўсіх тых, хто думае пра лёс нашай Бацькаўшчыны!

Беларусь - гэта тое, што нас аб'ядноўвае. Будзем разам у гэты дзень, дзе б мы не знаходзіліся!

Дзякуй вялікі за вашу падтрымку Беларусі!

Адрэса, па якой будзе праведзена чарговая акцыя, прысьвечаная Дню Беларускай Салідарнасьці: 60 United Nations Plaza,New York City, NY 10017 (паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue).

Дата: субота, 27 сакавіка, 2010
Час: 1:00PM to 2:00PM
 
Сустрэнемся ў суботу 27-га сакавіка!

Хай вечна жыве Беларусь!

---

Таксама Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі разам з аддзеламі Нью-Джэрсі і Нью-Ёрку Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ласкава запрашаюць Вас узяць удзел у сьвяткаваньні найважнейшай падзеі ў гісторыі Беларусі ў Нью-Брансуіку 21-га сакавіка (нядзеля).

 
< Prev   Next >





Бясплатны хостынг