website languages:
News
Articles
Literature
Video/Audio
 
About us
Our initiatives
Free hosting
Join us
Contact
 
Links
Our banners
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Сьвяткаваньне Дня Волі ў Нью-Джэрсі і Нью-Ёрку E-mail
Wednesday, 17 March 2010
21-га сакавіка ў гэтую нядзелю а 12:30 папаўдні ў Нью-Брансуіку, штат Нью-Джэрсі, адбудзецца ўрачыстае сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці Беларусі. У Нью-Ёрку сьвяточны мітынг адбудзецца каля штаб-кватэры ААН 27-га сакавіка а першай гадзіне дня.

У гатэлі "Hyatt Regency" па адрэсе 2 Albany Street, New Brunswick, NJ 08901 беларусы ЗША будуць адзначаць 92-я угодкі абвяшчэньня беларускай незалежнасьці. Мерапрыемства сумесна ладзяць Нью-Ёркскі і Нью-Джэрсійскі аддзелы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня.

 У праграме дня:

- віншавальныя заявы ад кіраўніцтва штатаў Нью-Джэрсі і Нью-Ёрку,

- выступы вядомых дзеячоў беларускай дыяспары,

- канцэрт беларускіх выканаўцаў - сям'і Казакоў,

- выстава беларускіх мастакоў, падрыхтаваная Беларускім Музэем у Нью-Ёрку ,

- сьвяточны банкет.

Гэты дзень - найлепшая нагода для беларусаў нью-ёркскага навакольля уганараваць памяць нашых знакамітых продкаў Тадэвуша Касьцюшкі, Кастуся Каліноўскага, братоў Луцкевічаў, слуцкіх паўстанцаў і тысячаў іншых беларусаў, дзякуючы якім мы зараз маем сваю незалежную краіну. Таксама гэты дзень - добрая магчымасьць сустрэцца з землякамі, сябрамі ды знаёмымі, знайсьці новыя кантакты ды паразмаўляць пра мінулае, цяперашняе становішча ды лёс нашай Бацькаўшчыны.

 Квіткі на ўваходзе: 60 даляраў і 50 даляраў (студэнты і моладзь). Пры замове загадзя: адпаведна 40 і 30 даляраў.

Дадатковая інфармацыя - праз падзел адваротнай сувязі на нашым сайце ды па тэлефонах старшыняў аддзелаў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў Нью-Джэрсі і Нью-Ёрку: Юрка Азарка - 732-560-8610, Віталь Зайка - 718-296-1458.

А праз тыдзень 27-га сакавіка а першай гадзіне дня каля штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адбудзецца сьвяточны мітынг з нагоды Дня Волі 25-га сакавіка. Больш дэталёвую інфармацыя пра акцыю ў Нью-Ёрку чытайце ў бліжэйшы час.

Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне і Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі ласкава запрашаюць Вас узяць удзел у сьвяткаваньні найважнейшай падзеі ў гісторыі Беларусі ў Нью-Брансуіку 21-га сакавіка (нядзеля) і ў Нью-Ёрку  27-га сакавіка.

---

Даезд да месца сьвяткаваньня зь Нью-Ёрку аўтобусам з NY-NJ Port Authotity Bus Terminal (8 ave. & 41 street, New York, NY 10001) да гораду New Brunswick, прыпынак Hyatt Regency. Час у дарозе - 50 хвілін.

 
< Prev   Next >





Бясплатны хостынг