21-га сакавіка ў гэтую нядзелю а 12:30 папаўдні ў Нью-Брансуіку, штат Нью-Джэрсі, адбудзецца ўрачыстае сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці Беларусі. У Нью-Ёрку сьвяточны мітынг адбудзецца каля штаб-кватэры ААН 27-га сакавіка а першай гадзіне дня.
Гэты дзень - найлепшая нагода для беларусаў нью-ёркскага навакольля уганараваць памяць нашых знакамітых продкаў Тадэвуша Касьцюшкі, Кастуся Каліноўскага, братоў Луцкевічаў, слуцкіх паўстанцаў і тысячаў іншых беларусаў, дзякуючы якім мы зараз маем сваю незалежную краіну. Таксама гэты дзень - добрая магчымасьць сустрэцца з землякамі, сябрамі ды знаёмымі, знайсьці новыя кантакты ды паразмаўляць пра мінулае, цяперашняе становішча ды лёс нашай Бацькаўшчыны.
Квіткі на ўваходзе: 60 даляраў і 50 даляраў (студэнты і моладзь). Пры замове загадзя: адпаведна 40 і 30 даляраў.
Дадатковая інфармацыя - праз падзел адваротнай сувязі на нашым сайце ды па тэлефонах старшыняў аддзелаў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў Нью-Джэрсі і Нью-Ёрку: Юрка Азарка - 732-560-8610, Віталь Зайка - 718-296-1458.
А праз тыдзень 27-га сакавіка а першай гадзіне дня каля штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адбудзецца сьвяточны мітынг з нагоды Дня Волі 25-га сакавіка. Больш дэталёвую інфармацыя пра акцыю ў Нью-Ёрку чытайце ў бліжэйшы час.
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне і Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі ласкава запрашаюць Вас узяць удзел у сьвяткаваньні найважнейшай падзеі ў гісторыі Беларусі ў Нью-Брансуіку 21-га сакавіка (нядзеля) і ў Нью-Ёрку 27-га сакавіка.