website languages:
News
Articles
Literature
Video/Audio
 
About us
Our initiatives
Free hosting
Join us
Contact
 
Links
Our banners
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Сяргей Новікаў - з срэбраным мэдалём! E-mail
Thursday, 18 February 2010
Сёмы дзень Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры стаў для Беларусі першым на Зімніх Алімпіядах, калі беларусы выйгралі адразу два мэдаля. Праз некалькі гадзін пасьля Дар'і Домрачавай на п'едэстал узыйшоў Сяргей Новікаў - яшчэ адзін прадстаўнік нашай біятлоннай каманды!

Для мужчынскай біятлоннай дружыны срэбра - найвышэйшы паказчык на Алімпіядах. У Нагана 12 гадоў назад бронзу выйграў Аляксей Айдараў. Зараз у індывідуальнай гонцы, не памыліўшыся на стрэльбах, другім - з адным часам з 5-разовым алімпійскім чэмпіёнам і 10-разовым прызёрам Аліміяд Оле-Эйнарам Б'ёрндаленам - фінішаваў Сяргей Новікаў.

 Яго дасягненьне тым больш прыемна, што яго ніхто (ці амаль ніхто) не чакаў. Раней вышэй за 9-е месца на сусьветных спаборніцтвах Сяргей не ўздымаўся. І тут так посьпех! Неверагодна!

Беспамылковая стральба дазволіла Сяргею ўздымацца пасьля кожнага з рубяжоў усё вышэй і вышэй. І пасьля апошняй чацьвёртай стрэльбы ён узначаліў прамежкавы пратакол, апярэджваючы на 7 сэкунд Эміле-Хэгле Свэндсана і на 25 Оле-Эйнара Б'ёрндалена. У Беларусі зьявілася магчымасьць зарабіць першы залаты мэдаль у гісторыі Зімніх Алімпіяд!

На апошніх кіламэтрах Сяргей паказваў вельмі добры для сябе ход, але найхутчэйшыя ў сьвеце біятланісты Свэндсан і асабліва Б'ёрндален паступова скарачалі адставаньне. За 1,4 кіламэтры да фінішу Свэндсан ужо апярэджваў Сяргея, а час Б'ёрндалена быў аднолькавым з Сяргеевым. Але на апошніх мэтрах дыстанцыі Сяргей зьдзейсьніў яшчэ адзін цуд - не дазволіў геніяльнаму і самаму тытулаванаму алміпійцу-зімніку абыйсьці сябе, паказаўшы такі ж час, як і Оле-Эйнар!


"Срэбраныя" Сяргей Новікаў і Оле-Эйнар Б'ёрндален уздымаюць на алімпійскім п'едэстале "залатога" Эміле-Хэгле Свэндсана.

Прэсавая канфэрэнцыя з удзелам Сяргея Новікава

Гэтым сваім выступам Сяргей даслаў Беларусі і беларусам непамерную колькасьць пазытыўных эмоцыяў. Дзякуй, Сяргей, за такі нечаканы і вельмі прыемны падарунак! Мы ганарымся табою!

Беларусь - лепш за ўсіх ;)

 На фота ўверсе: Сяргей Новікаў  падчас "срэбранай" гонкі ("Eurosport UK")

 
< Prev   Next >





Бясплатны хостынг