|
Летува, Грузія, Украіна і Беларусь - вачыма кінатворцаў.
25-28 лютага ва Ўкраінскім Музэі, што ў Манхэтане, пройдзе кінафэст, у якім прыме ўдзел і фільм пра Беларусь - "Лекцыя беларускай мовы". Kinofest NYC 2010 - першы кінафэст на тэрыторыі ЗША, які праводзіцца сумеснымі намаганьнямі незалежных прадстаўнікоў кінаіндустрыі Ўкраіны, Беларусі і іншых краін постсавецкага блёку. Прапануем вашай увазе агляд фільмаў фэсту.
Чацьвер 25 лютага ўвечары а 7-й гадзіне
“Успаміны пра вандроўку ў Летуву”. Рэжысэр: Ёнаса Мекаса, 1971, 88 хвілін. “Reminiscences of a Journey to Lithuania”, Jonas Mekas, 1971, 88min, 16mm.
Гэта аўтабіяграфічныя і вельмі асабісты фільм, своеасаблівая хроніка яго першага за 25 гадоў візыту ў літоўскі Семеніскай – вёску, у якой ён вырас. Фільм рэжысэра прысьвечаны “усім перамешчаным людзям у свеце”.
У гэты вечар таксама адбудзецца прыём з нагоды адкрыцьця фэсту. Ён распачнецца сустрэчай з заснавальнікам “Anthology Film Archives” Ёнасам Мекасам і ганаровым прафэсарам кінаведаньня Нью-Ёркскага ўнівэрсітэту Аннэт Мікельсан.
Пятніца 26 лютага, увечары а 7-й гадзіне
“Чацьвертая хваля”. Рэжысэр: Вікторыя Мельнікава, 2008, 80 хв., на ўкраінскай мове з ангельскімі субтытрамі. “The Fourth Wave”, Viktoria Melnykova 2008, 80min, Ukrainian w/English subtitles.
Фільм Вікторыяй Мельнікавай прысьвечаны гісторыі расчараваньня кампазытара, які ня ў стане зрабіць паўнавартасную музычную кар'еру ў незалежнай Украіне і эмігруюе ў Італію, каб працягнуць свае творчыя пошукі. Музыка – толькі адзін з тых дзесяткаў тысяч высокаадукаваных украінцаў, якія на працягу апошніх двух дзесяцігодзьдзяў вырашылі пакінуць сваю родную краіну, шукаючы больш шчасьлівага і пасьпяховага жыцьця на Захадзе.
Прэзэнтаваць фільм будзе Юры Шаўчук, заснавальнік ўкраінскага кінаклюбу ў Калюмбійскім універсітэце (the Ukrainian Film Club of Columbia University) у Нью-Ёрку.
Субота 27 лютага, удзень а 5-й гадзіне
Кароткамэтражныя фільмы маладых украінскіх кінемаграфістаў.
Вядучая Багдана Сьмірнова, выпускніца кіеўскай кінашколы Карпенкі-Кары і цяперашняя студэнтка школы мастацтваў Ціша Нью-Ёркскага ўнівэрсітэта, пазнаёміць з анімацыйнымі ды кароткамэтражнымі фільмамі, якія адлюстроўваюць талетны маладых украінскіх кінематаграфістаў: Славы Феафілактава, Анатоля Лаўрынішына, Аляксандры Ільмэнскай, Сяргея Катка, Алега Цурыкава, Марыны Вроды, Валянціна Васяновіча і Аляксандра Храбтова.
Субота 27 лютага, увечары а 8-й гадзіне
“Вандроўка Сіла”, Пол Дэўлін, 2003, 85 хв., на грузінскай мове з ангельскімі субтытрамі. “Power Trip”, Paul Devlin, 2003, 85 min, Georgian w/English subtitles.
Поўнамэтражны дакумэнтальны фільм аб барацьбе незалежнай Грузіі за энергетычную незалежнасць.
Карупцыя, забойствы, вулічныя хваляваньні і абсурдныя культурныя сутыкненьні дэманструюць электраэнэргічны крызіс постсавецкага Тбілісі, паказваючы эмацыйны і драматычны прыклад траўматычнага пераходу грамадзтва ад камуністычнай сыстэму да капіталізму.
Фільм публіцы прадставіць сам рэжысэр Пол Дэўлін.
Нядзеля 28 лютага, удзень а 2-й гадзіне
“Салідарнасьць”. Рэжысэры: Джоан Шымке і Ева Нагорскі, 2005, 21 хв. “Solidarity”, Joan Schimke and Eva Nagorski, 2005, 21min.
Фільм Джоана Шымке і Евы Нагорскі паказвае падзеі 1982-га году ў камуністычнай Польшчы падчас абвяшчэньня ў краіне ваеннага становішча. Падчас сустрэчы добрых сяброў, адна выпадковая падзея выклікае нечаканы паварот падзей, і ў лічаныя хвіліны шматгадовае сяброўства было папросту зьнішчана.
Вы будзеце мець магчымасьць сустрэцца ў гэты дзень на фэсце з адной з аўтарак фільму Евай Нагорскі.
“Лекцыя беларускай мовы”, Міраслаў Дэмбіньскі, 2006, 55 хв., на беларускай за ангельскімі субтытрамі. “A Lesson of Belarusian” (Mirosław Dembiński, 2006, 55min, Belarusian w/English subtitles).
Фільм Міраслава Дэмбіньскага факусуе сваю ўвагу на навучэнцах і прыхільніках менскага ліцэю – беларускай навучальнай установы, у якой яшчэ ў 1995-м годзе кіраўнік дзяржавы Лукашэнка забарараніў праходзіць навучаньне. Гэта прымусіла студэнтаў працягваць атрымліваць адукацыю за зачыненымі дзвярыма.
Падзеі прэзыдэнцкіх выбараў 2006-га году становяцца кульмінацыяй фільму: у той гістарычны для краіны сакавік беларусы змагаліся за сваё права быць пачутым.
Нядзеля 28 лютага, удзень а 5-й гадзіне
“Піктограф”. Рэжысэры: Мішо і Ліда Сухі, 2007, 21 хв., на ўкраінскай з ангельскімі субтытрамі. “Pictograph”, Mišo & Lida Suchý, 2007, 21min, Ukrainian w/Eng subtitles.
Мішо і Ліда Сухі паказваюць асаблівасьці колеру народных малюнкаў і чорна-белых фатаграфій, якія надаюць жыцьця тканіне, на якой ажываюць сцэнкі з жыцьця ў вёсцы Крыварыўная, што ва ўкраінскіх Карпатах.
“Я – помнік самому сабе”. Рэжысэр: Дмітро Цяжлоў, 2009, 55 хв., на ўкраінскай з ангельскімі субтытрамі. “I Am a Monument to Myself” , Dmytro Tiazhlov, 2009, 55min, Ukrainian w/English subtitles.
Фільм – гэта сустрэча з містэрам Хватовым, эксцэнтрычным спадаром, які выконвае істотную сацыяльную місію ў сваёй грамадзе. Ён прыцягвае ўвагу да памяці і прымірэньня, ствараючы помнікі, у якіх увасабляюцца жыцьці людзей і салдат, якія знайшлі свой апошні прытулак ў яго заходне-украінскім горадзе.
“Спаленая зямля”. Рэжысэр: Тарас Таменка, 2004, 25 хв., бяз словаў. “A Parched Land”, Taras Tomenko 2004, 25min, no dialogue.
Чалавек пазнае анёла ў пустыні, прыносіць яго дадому і пакідае яго за засовай. Але хутка ён разумее эканамічную выгаду ад свайго скарбу, які захоўваецца за дзвярыма.
Прэзэнтуе фільм прафэсар Аляксандр Матыль з Унівэрсітэту Ратгерс (Rutgers University).
Напрыканцы дня ў нядзелю абудзецца сьвяточнае закрыцьцё фэсту. Мэтамі правядзеньня фэсту зьяўляюцца спрыяньне разьвіцьцю незалежных украінскіх і іншых постсавецкіх кінавытворцаў і стварэньня форуму для абмеркаваньня фільмаў таленавітых творцаў. Гэты фэст – новы голас у нью-ёркскай кінасупольнасці. На ім будуць прадстаўлены фільмы і кінематаграфісты, якія распавядуць амэрыканскай публіцы аб жыцьці за тым бокам “жалезнай заслоны". Фэст праводзіцца пры фінансавай дапамозе нью-ёркскага дэпартамэнту па справах культуры. Разам з Украінскім Музэем суарганізатарамі беларускай часткі фэсту зьяўляюцца Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі і Беларускі Музэй у Нью-Ёрку. |