website languages:
News
Articles
Literature
Video/Audio
 
About us
Our initiatives
Free hosting
Join us
Contact
 
Links
Our banners
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



“Лекцыя беларускай мовы” у Нью-Ёрку E-mail
Tuesday, 16 February 2010
25-28 лютага ва Ўкраінскім Музэі, што ў Манхэтане, пройдзе кінафэст, у якім прыме ўдзел і фільм пра Беларусь. Kinofest NYC 2010 - першы кінафэст на тэрыторыі ЗША, які праводзіцца сумеснымі намаганьнямі незалежных прадстаўнікоў кінаіндустрыі Ўкраіны, Беларусі і іншых краін постсавецкага блёку.

 Мэты фэсту – спрыяньне разьвіцьцю незалежных украінскіх і іншых постсавецкіх кінавытворцаў і стварэньня форуму для абмеркаваньня фільмаў таленавітых творцаў.

Фэст праводзіцца пры фінансавай дапамозе нью-ёркскага дэпартамэнту па справах культуры. Разам з Украінскім Музэем суарганізатарамі беларускай часткі фэсту зьяўляюцца Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі і Беларускі Музэй у Нью-Ёрку.

Гэты фэст – новы голас у нью-ёркскай кінасупольнасці. На ім будуць прадстаўлены фільмы і кінематаграфісты, якія распавядуць амэрыканскай публіцы аб жыцьці за тым бокам “жалезнай заслоны".

Госьцмі на адкрыцьці будуць Ёнас Мекас, заснавальнік “Anthology Film Archives”, які прадставіць свой аўтабіяграфічны фільм “Успаміны пра вандроўку ў Летуву” (Reminiscences of a Journey to Lithuania), і Аннэт Мікельсан, ганаровы прафэсар кінаведаньня Нью-Ёркскага ўнівэрсітэту.

Чатырохдзённае, складзенае з шасьці частак мерапрыемства, будзе ўключаць паказ дакумэнтальных, кароткаметражных стужак і анімацыйных фільмаў. Пад час іх можна будзе сустрэцца з рэжысёрамі, прадзюсэрамі і спэцыяльна запрошанымі госьцьмі ды дакладчыкамі. Усе фільмы будуць паказвацца на ангельскай мове або з ангельскімі субтытрамі.

Фільм пра Беларусь "Лекцыя беларускай мовы" будзе паказаны ў апошні дзень кінафэсту. Спачатку а другой гадзіне будзе паказаны фільм “Салідарнасьць” рэжысэраў Джоана Шымке і Евы Нагорскі, зроблены ў 2005-м годзе, у якім распавядаецца пра жыцьцё нашай заходняй суседкі Польшчы ў 80-я гады мінулага стагодзьдзя. Падрабязьней пра яго і пра іншыя фільмы - чытайце на нашым сайце і на афіцыйным сайце кінафэсту.

 Фільм Міраслава Дэмбіньскага "Лекцыя беларускай" пачнецца пасьля. Ён факусуе сваю ўвагу на навучэнцах і прыхільніках менскага ліцэю – беларускай навучальнай установы, у якой яшчэ ў 1995-м годзе кіраўнік дзяржавы Лукашэнка забарараніў праходзіць навучаньне. Гэта прымусіла студэнтаў працягваць атрымліваць адукацыю за зачыненымі дзвярыма.

Падзеі прэзыдэнцкіх выбараў 2006-га году становяцца кульмінацыяй фільму: у той гістарычны для краіны сакавік беларусы змагаліся за сваё права быць пачутым.

“Лекцыя беларускай мовы”, Міраслаў Дэмбіньскі, 2006, 55 хв., на беларускай за ангельскімі субтытрамі. “A Lesson of Belarusian” (Mirosław Dembiński, 2006, 55min, Belarusian w/English subtitles).

Нью Ёркскі кінафэст Kinofest NYC 2010, 25 – 28 лютага, 2010

Ёсьць розныя варыянты набыцьця квіткоў:

- пры набыцьці анлайн да 23-га лютага – кошт 8 даляраў;
- пасьля 23-га лютага - 10 даляраў за адзін паказ;
- 24 даляры – на ўвесь фэст.

Квіткі можна набыць загадзя на афіцыйным сайце фэсту kinofestNYC.com ды на сайце арганізатара мерапрыемства – Украінскага Музэю ukrainianmuseum.org .

Украінскі Музэй знаходзіцца ў Манхэтане, Нью-Ёрк Сіці.

Адрэса: 222 East 6th Street (bet ween 2nd і 3rd Avenues) ,
New York, NY 10003 , тэлефон: 212-228-0110
Мэтро: лінія “6” да прыпынку “Astor Pl” ці лінія “R” да станцыі “8th St” .

Паказы фільмаў. Расклад фэсту

Чацьвер 25 лютага, увечары а 7-й гадзіне
“Успаміны пра вандроўку ў Летуву”. Рэжысэр: Ёнаса Мекаса, 1971, 88 хвілін. “Reminiscences of a Journey to Lithuania”, Jonas Mekas, 1971, 88min, 16mm.

Пятніца 26 лютага, увечары а 7-й гадзіне
“Чацьвертая хваля”. Рэжысэр: Вікторыя Мельнікава, 2008, 80 хв., на ўкраінскай мове з ангельскімі субтытрамі. “The Fourth Wave”, Viktoria Melnykova 2008, 80min, Ukrainian w/English subtitles.

Субота 27 лютага, удзень а 5-й гадзіне
Кароткамэтражныя фільмы маладых украінскіх кінемаграфістаў

 Субота 27 лютага, увечары а 8-й гадзіне
“Вандроўка Сіла”, Пол Дэўлін, 2003, 85 хв., на грузінскай мове з ангельскімі субтытрамі.“Power Trip” , Paul Devlin, 2003, 85 min, Georgian w/English subtitles.

Нядзеля 28 лютага, удзень а 2-й гадзіне
“Салідарнасьць”. Рэжысэры: Джоан Шымке і Ева Нагорскі, 2005, 21 хв. “Solidarity”, Joan Schimke and Eva Nagorski, 2005, 21min.

“Лекцыя беларускай мовы”, Міраслаў Дэмбіньскі, 2006, 55 хв., на беларускай за ангельскімі субтытрамі. “A Lesson of Belarusian” (Mirosław Dembiński, 2006, 55min, Belarusian w/English subtitles)

Нядзеля 28 лютага, удзень а 5-й гадзіне
“Піктограф”. Рэжысэры: Мішо і Ліда Сухі, 2007, 21 хв., на ўкраінскай з ангельскімі субтытрамі. “Pictograph”, Mišo & Lida Suchý, 2007, 21min, Ukrainian w/Eng subtitles.

“Я – помнік самому сабе”. Рэжысэр: Дмітро Цяжлоў, 2009, 55 хв., на ўкраінскай з ангельскімі субтытрамі. “I Am a Monument to Myself” , Dmytro Tiazhlov, 2009, 55min, Ukrainian w/English subtitles.

“Спаленая зямля”. Рэжысэр: Тарас Таменка, 2004, 25 хв., бяз словаў. “A Parched Land”, Taras Tomenko, 2004, 25min, no dialogue.

Чытайце агляд і іншых фільмаў фэсту на нашым сайце.

 
< Prev   Next >





Бясплатны хостынг