website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Фільм «Акупацыя. Містэрыі» дазволілі да паказу ў Беларусі Адправіць на e-mail
Thursday, 11 February 2010
Праз шэсць гадоў пасля выхаду карціны яе нарэшце можна будзе паглядзець і ў Беларусі.


Па матэрыялах парталу TUT.by , газеты "Наша Ніва" і блога Глеба Лабадзенкі

Беларуская прэм’ера фільма адбудзецца 15 лютага ў сталічным кінатэатры «Піянер» (вул. Энгельса, 20). Пачатак а 19‑й гадзіне.

 Нашумелы фільм беларускага рэжысёра Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя. Містэрыі», забароненага да паказу ў Беларусі яшчэ ў 2004‑м годзе, вярнулі пракатнае пасведчанне. Беларуская прэм’ера карціны на вялікім экране адбудзецца 15 лютага ў кінатэатры «Піянер» у рамках кінаклуба «Формула кіно», паведаміў вядучы клуба кінакрытык Антон Сідарэнка.

Шэсць гадоў таму выпускнік Беларускай акадэміі мастацтваў і стыпендыят прэзідэнцкага фонду Андрэй Кудзіненка зьняў карціну, якую крытыкі назвалі «першым нацыянальным беларускім фільмам», «адраджэннем айчыннага кіно».

«Акупацыя. Містэрыі» — стужка, якая фактычна зроблена без дапамогі дзяржавы і без непасрэднага ўдзелу «Беларусьфільма». Праца над ім з перапынкамі працягвалася тры гады. Удзел у ёй прынялі найлепшыя беларускія акторы», - распавядае Антон Сідарэнка.

У 2004 годзе карціну, якая расказвае пра жыццё Беларусі пад час Другой Сусьветнай вайны, запрасілі ў афіцыйную праграму Ратэрдамскага міжнароднага кінафестывалю. Следам за гэтым «Акупацыя» была паказана ў паралельнай праграме Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю і паступіла ў кінапракат расійскай сталіцы.

У Беларусі ж наватарскі фільм быў забаронены да паказу Упраўленнем рэгістрацыі і класіфікацыі кіна- і відэапрадукцыі пры Міністэрстве культуры. Чаму? «Асобным службоўцам падалося, што героі карціны ўжо занадта не падобныя на традыцыйныя савецкія ўяўленні аб партызанах і Другую сусветную вайну», - тлумачыць Антон Сідарэнка.

 Застаўшыся без працы ў Беларусі, Андрэй Кудзіненка ўехаў у Расію, дзе спачатку працаваў у камандзе Паўла Лунгіна (філмы "Цар" і "Востраў"), а потым зняў стужку "Розыгрыш", якая мела касавы поспех у Расіі. Пасля поспеху ў Расіі ў мінулым годзе Кудзіненка вярнуўся на радзіму, як кажуць, са шчытом: каб зняць ужо на "Беларусьфільме" першы беларускі фільм жахаў "Масакра" - пра Беларусь часоў пасьля нацыянальна-вызвольнага паўстання Кастуся Каліноўскага.

І вось праз шэсць гадоў пасля выхаду ў свет, чыноўнікі ад культуры вярнулі «Акупацыю. Містэрыі» ў адзіны дзяржаўны рэгістр, на падставе чаго фільма было выдадзена дзяржаўнае пракатнае пасведчанне.

«Я цудоўна ведаю людзей, якія забаранілі мой фільм. Гэтыя чыноўнікі даўно змяніліся. На краіну не крыўжуся. Трэба ўлічваць тыя абставіны, у якіх жывеш», - тлумачыць Антон Сідарэнка.

Такім чынам, першы "чэсны" паказ фільма «Акупацыя. Містэрыі» адбудзецца 15-га лютага, у панядзелак, а 19-й гадзіне ў менскім кінатэатры «Піянер». Раім скарыстацца ўнікальнай магчымасцю папрысутнічаць на беларускай прэм'еры карціны, а таксама задаць свае пытанні аўтару і акторам.

Урывак з фільму «Акупацыя. Містэрыі»:

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг