website languages:
Галоўная
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Памяці ахвярам Халакосту Адправіць на e-mail
Tuesday, 09 February 2010
31 студзеня ў Музэі Габрэйскай Спадчыны ў Нью-Ёрку адбылося ўзнагароджваньне ляўрэатаў літаратурнай прэміі 2010 года  "Халакост і сталінскія рэпрэссіі" і прайшла выстава вядомых беларускіх мастакоў.

Прэміямі былі ўганараваны Аляксандр Рашын і яго дачка, якая зрабіла 15 арыгінальных малюнкаў на тэму халакосту.

Ў вялікай залі, што сабрала шмат людзей, памятаючых аб трагічных падзеях 20-га стагодзьдзя, выступоўцы нагадвалі аб захоўваньні памяці пра халакост і сталінскія рэпрэсіі, аб нявінна загінўшых ды забітых і закатаваных у лягерох людзях. Як вядома, жахлівая гісторыя часоў вайны сур'ёзна закарнула  і Беларусь, і беларусаў: на тэрыторыі Беларусі  пад час Другой Сусьветнай вайны загінула каля мільёну габрэяў.

У залі музэя была разгорнута арганізаваная Беларускім Музэем у Нью-Ёрку мастацкая выстава з 15 алейных твораў мастакоў з Беларусі.

Палотны мастакоў з Беларусі гарманічна ўпісваліся ў настрой мерапрыемства. Пачынала экспазіцыю вялікае палатно Генадзя Драздова з выявай смуткуючай фігуры: ці чалавека ці то анёла.

На выставе былі паказаны таксама творы Алеся Марачкіна, Янкі Рамановіча, Алеся Шатэрніка і Юліі Шатэрнік. У выставе таксама прыняў удзел скульптар Эміль Зільберман з Нью-Джэрсі.

Сапраўды вялікую справу дзеля захавання памяці пра халакост і пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій робіць галоўная арганізатарка мерапрыемства Людміла Прахіна. Яна ўжо шмат гадоў працуе на асабістым энтузіязме. І дапамагае ёй у гэтым яе сям'я: два яе сыны, нявесткі. Побач зь імі былі і ўнучкі, якія  таксама ўдзельнічалі у канцэрце.

 

exhibition in jewish museum

 

exhibition in jewish museum

 

exhibition in jewish museum

 

exhibition in jewish museum

 

exhibition in jewish museum

 

exhibition in jewish museum

 

exhibition in jewish museum

 

exhibition in jewish museum

 

exhibition in jewish museum

 

exhibition in jewish museum

 

exhibition in jewish museum

 

 

exhibition in jewish museum

 

 

exhibition in jewish museum

 

exhibition in jewish museum

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!

 Kinofest NYC at Ukranian Museum