website languages:
News
Articles
Literature
Video/Audio
 
About us
Our initiatives
Free hosting
Join us
Contact
 
Links
Our banners
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



RoboTV: Інтэрнэту.NET E-mail
Thursday, 04 February 2010
Багатая беларуская зямелька разумнымі людзьмі, якіх хлебам не кармі, а дай што-небудзь парэгуляваць.

 "34 Multimedia Magazine"  

RoboГОП тэсціць "удасканалены" байнэт

Адны хочуць дзетак малых не пускаць на двор па начах, другія хочуць забараніць купляць прыўкрасныя алкагольныя напоі пасля заходу сонца. Ну, а цяпер справа дайшла і да Інтэрнэту. Відаць, кагосьці на форуме якім абазвалі непрыгожа...

RoboГОП, канечне, у саюзе пісьменнікаў не членствуе і сваёй царквы не мае, аднак парэгулявяць Інтэрнэт вырашыў і ён. І як у ваду глядзеў - гэтае рэгулятарства вылілася ва ўказ самі-ведаеце-каго. Так што з 1 ліпеня нават каменціць фотачкі фкантакце будзе небяспечна - а лепей наогул закапаць на клумбе свой мадэм, паролі ад ЖЖ і твітэра напісаць на паперцы і з'есці, а за курсачамі і рэфератамі хадзіць толькі ў Нацыянальны алмаз Беларусі.

Як сказаў адзін шырокавядомы ў вузкіх колах чалавек - "Працаваць і жыць па-старому нельга". Таму RoboГОП вырашыў паспрабаваць на практыцы новы беларускі сучасны Інтэрнэт. Як у яго атрымалася адаптавацца да новых умоў - глядзім і каменцім.



З.Ы. Каменціць рэкамендуецца толькі да 1 ліпеня.

---

Чытайце таксама пра свабоду слова па-кітайску: "Фільтр вам у нэт!"


"Што лыбісся? Хіба твой не на прывязі?" Аўтар – кітайскі карыкатурыст ChengCheng.

 
< Prev   Next >





Бясплатны хостынг